Яе маленькая радзіма — вёска Падгайна Карэліцкага раёна. Скончыла Цырынскую сярэднюю школу і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. Усё жыццё адпрацавала ў сістэме адукацыі. Настаўнік па прафесіі, яна ў жыцці засталася Настаўнікам. Яе слова, даступнае і важкае, любяць і чакаюць чытачы «Полымя». Яна з’яўляецца добрым дарадцам для родных, сяброў, знаёмых.
Галіну Паўлаўну Калтунову ўзнагародзілі Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта. Узнагароду ўручыў старшыня райвыканкама Генадзій Шатуеў. Уручэнне ўзнагароды супала з важнай падзеяй у жыцці — 75-годдзя з дня нараджэння. Словы прызнання, удзячнасці, віншаванняў таксама выказалі ў адрас юбіляра старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў, начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч, рэдактар аддзела навін, культуры і эканомікі ўстановы «Рэдакцыя газеты «Полымя» Галіна Смалянка.