Вытрымкі з Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. " Аб асновах адміністрацыйных працэдур»
Артыкул 30. Парадак абскарджання адміністрацыйнага рашэння
1. Зацікаўленая асоба валодае правам на абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку.
2. Адміністрацыйная скарга накіроўваецца ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, вышэйстаячыя ў адносінах да ўпаўнаважанага органа, які прыняў адміністрацыйнае рашэнне, альбо ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю, да кампетэнцыі якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адносіцца разгляд такіх скаргаў (далей – орган, які разглядае скаргу).
3. Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца пасля абскарджання такога рашэння ў адміністрацыйным (пазасудовым) парадку, калі іншы парадак абскарджання не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.
У выпадку адсутнасці органа, які разглядае скаргу, адміністрацыйнае рашэнне ўпаўнаважанага органа можа быць абскарджана непасрэдна ў суд.
Абскарджанне адміністрацыйнага рашэння ў судовым парадку ажыццяўляецца ў адпаведнасці з грамадзянскім працэсуальным або гаспадарчым працэсуальным заканадаўствам.