Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аляксандр Лукашэнка памілаваў грамадзяніна Германіі Крыегера

31.07.2024
Аляксандр Лукашэнка памілаваў грамадзяніна Германіі Крыегера
 Крыегера прызналі вінаватым па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб памілаванні грамадзяніна Германіі Рыка Крыегера. Аб гэтым  БЕЛТА  паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Нагадаем, Крыегера прызналі вінаватым па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, ён быў прыгавораны судом да выключнай меры пакарання.

Як паведамлялася раней, Крыегер звярнуўся да Прэзідэнта Беларусі з прашэннем аб памілаванні.

Кіраўніком дзяржавы з улікам усіх абставін прынята рашэнне аб памілаванні.

 

© Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.