Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта

вул. Гастэлы, 6

231430, г.п. Карэлічы

Гродзенская вобласць




Рэжым працы і прыём грамадзян:

Аўторак, чацверг-пятніца – 8.00-17.00

Перапынак на абед: 13.00- 14.00

Серада: 8.00- 20.00 (без перапынка на абед)

Субота: 8.00- 16.00 (без перапынка на абед)

Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак

Начальнік аддзела Сіўко Валянціна Міхайлаўна, тэл/факс 2 11 38

Галоўны спецыяліст –   тэл.3 61 08

 

Аддзел загса Карэліцкага райвыканкама:

працуе по заяўнаму прынцыпу «адно акно»;

ажыццяўляе прыём грамадзян кожны дзень;

ажыццяўляе прыём грамадзян па пярэдняму запісу по тэлефонах:

2 11 38; 3 61 08;

ажыццяўляе прыём  тэлефонных заявак грамадзян на падрыхтоўку даведак (з наступнай выдачай пры асабістым звароце ў аддзел загса) по тэлефонах: 2 11 38; 3 61 08.

 

Асабісты прыём грамадзян кожны аўторак праводзіць начальнік аддзела загса Сіўко Валянціна Міхайлаўна (каб.№ 2)

з 8.00 да 13.00 гадзін.


 

Працуе тэлефон грачай лініі і даверу:  2 11 38

 

Структура аддзела загса

 Графікі прыёму ў вышэйстаячых дзяржаўных органах 

Задачы і функцыі аддзела загса

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян

Парадак аплаты ў банках і ў сістэме АРІП

Тарыфы на дадатковыя платныя паслугі

Формы заяў

Абразцы запаўнення заяў

 Грамадзянам, якiя ўступаюць у шлюб 

Нарматыўныя дакументы якія рэгулююць дзейнасць органаў загса

Партал рэйтынгавай адзнакі

 

 

 

 

СТРУКТУРА І ВЫШЭЙСТАЯЧЫЯ ОРГАНЫ

аддзела запісу актаў грамадзянскага стану

 Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта

 

Пасада

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Нумар тэлефона

Нумар кабінета

Начальнік аддзела загса

Сіўко

Валянціна

Міхайлаўна

8 (01596)

2 11 38

№2

Галоўны спецыяліст аддзела загса


8 (01596)

3 61 08

№1

 

 

Аддзел загса ўтвораны ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Карэліцкім раённым выканаўчым камітэтам, з'яўляецца яго структурным падраздзяленнем і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел загса падпарадкоўваецца Карэліцкаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – галоўнаму ўпраўленню юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт

Паштовы адрас: Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, 231430, г.п.Карэлічы, пл. 17 Верасня, 9.

Рэжым працы: панядзелак-пятніца з 8:00-17:00; абед: 13.00-14.00; выхадныя дні: субота, нядзеля. Тэлефон:  (801596)2 18 24.


Асноўнымі задачамі аддзела загса з'яўляюцца:

 

- правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў дакладнай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных правоў і інтарэсаў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў;

- забеспячэнне рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, накіраванай на ўмацаванне інстытута сям'і, мацярынства і дзяцінства;

- папулярызацыя і ўкараненне новых грамадзянскіх абрадаў, у тым ліку беларускіх народных абрадаў і абрадаў іншых нацыянальнасцяў, пры рэгістрацыі заключэння шлюбаў і нараджэнняў ва ўрачыстай абстаноўцы, ўшанавання юбіляраў шлюбнага жыцця, накіраваныя на ўмацаванне сямейных традыцый, павышэнне прэстыжу і статусу сям'і ў грамадстве;

- прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і і аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;

- ажыццяўленне метадычнага кіраўніцтва дзейнасцю сельвыканкамаў па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

 

Аддзел загса ў мэтах выканання ўскладзеных на яго задач ажыццяўляе наступныя функцыі:

- выконвае рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, смерці, ўсынаўлення, ўстанаўлення бацькоўства (мацярынства), змены прозвiшча, уласнага імя, імя па бацьку, у тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам;

- выконвае рэгістрацыю скасавання шлюбу па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 гады;

- выконвае рэгістрацыю скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці (у адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і);

- змяняе, выпраўляе, дапаўняе запісы актаў грамадзянскага стану;

- аднаўляе страчаныя запісы, анулюе запісыактаў грамадзянскага стану на падставе рашэнняў судоў;

- у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, выдае паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, даведкі, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў, даведкі аб запісу актаграмадзянскага стану, даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, а таксама іншыя дакументы, якія змяшчаюць звесткі з актаў грамадзянскага стану;

- у выпадку адсутнасці адпаведнага запiсу акта аддзел загсанакіроўвае запыт аб прадастаўленні неабходных звестак у той аддзел, архіў органаў загса, у якіх маецца на захоўванні адпаведны запіс акта;

- выдае копіі запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах суда, пракуратуры, органаў крымінальнага пераследавання, натарыусаў у сувязі са знаходжаннем спраў у іх вытворчасці, а таксама консульскіх устаноў, дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь, органаў загса, Міністэрства юстыцыі, іншых дзяржаўных органаў (службовых асоб) у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;

- разглядае заявы аб зніжэнні шлюбнага ўзросту і вырабляе зніжэнне шлюбнага ўзросту ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- у адпаведнасці з палажэннямі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь аб прававой дапамозе накіроўвае заявы, анкеты грамадзян аб атрыманні паўторных сведчанняў, даведак у іншыя дзяржавы, а таксама выконвае просьбы аб аказанні прававой дапамогі кампетэнтных органаў замежных дзяржаў;

- аказвае дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, у адпаведнасці з парадкам, вызначаным Урадам Рэспублікі Беларусь;

- забяспечвае па жаданні грамадзян ўрачыстую абстаноўку рэгістрацыі заключэння шлюбу, рэгістрацыі нараджэння, ажыццяўляе выезд для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці;

- праводзіць па жаданні грамадзян ўшанаванне юбіляраў шлюбнага жыцця.


 ПАЛАЖЭННЕ аб аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта  


 

Аплата ажыццяўляецца як праз банк, так і праз АРІП

Аплата праз АРІП

У АІС «Разлік» забяспечана магчымасць ажыццяўлення плацяжоў, накіраваных на аплату паслуг, якія аказваюцца органамі загса. Аплата магчыма рознымі спосабамі (інфакіёск, банкамат, інтэрнэт банкінг, каса).

  

Для ажыццяўлення аплаты неабходна паслядоўна абраць

ü Сістэма «Разлік»;

ü Суды, юстыцыя, юрыдычныя паслугі;

ü ЗАГС

ü Выбраць Гродзенская вобласць

ü Карэліцкі райвыканкам

Ø Дзяржпошліна ЗАГС | код паслугі 4742561

Ø Дадатковыя паслугі ЗАГС | код паслугі 4742571

Ø Увесці ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар, указаны ў дакуменце, які сведчыць асобу

Ø Увесці суму плацяжу (пацвердзіць адлюстраваную)

Ø Праверыць карэктнасць унесенай інфармацыі

Ø Здзейсніць плацёж

 

 Або ажыццявіць аплату пры дапамозе QR кода

Дзяржпошліна ЗАГС








Дадатковыя паслугі ЗАГС









 

Тарыфы на дадатковыя платныя паслугі

Распараджэннем старшыні Карэліцкага райвыканкама ад 28 снежня 2022 г. № 203р зацверджаны тарыфы на дадатковыя платныя паслугі:

 

Назва аказваемых паслуг

 

Тарыф у

беларускіх

рублях

 

1. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса

(без музычнага афармлення*)

50,00

2. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса з выкарыстаннем банкетнага зала

(без музычнага афармлення*)

60,00

3. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса

(без музычнага афармлення*)

65,00

4. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса з выкарыстаннем банкетнага зала

(без музычнага афармлення*)

75,00

5. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў памяшканні органа загса, які не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (малы зал (без музычнага афармлення*)

25,00

6. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў памяшканні органа загса, які не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет, пакойі і іншае (без музычнага афармлення*)

15,00

7. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу за межамі памяшкання аддзела загса (у памяшканнях устаноў культуры, памяшканнях, размешчаных у гістарычных і памятных месцах, на тэрыторыі аб'ектаў, якія з'яўляюцца помнікамі гісторыі або архітэктуры, у архітэктурных ансамблях і іншых месцах, у памяшканнях, вызначаных дагаворамі на аказанне паслугі па выездзе для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці 

 (без музычнага афармлення*)

170,00

8. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў за межамі памяшкання аддзела загса (у памяшканнях устаноў культуры, памяшканнях, размешчаных у гістарычных і памятных месцах, на тэрыторыі аб'ектаў, якія з'яўляюцца помнікамі гісторыі або архітэктуры, у архітэктурных ансамблях і іншых месцах, у памяшканнях, вызначаных дамовамі на аказанне паслугі па выездзе для рэгістрацыі

заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці  

(без музычнага афармлення*)

190,00

9. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу за межамі памяшканнем аддзела загса у месцы пражывання асобы, якая звярнулася за аказаннем дадатковай платнай паслугі, месцы аказання медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах або ў іншым месцы)

50,00

10. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння ў спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса

(без музычнага афармлення*)

25,00

11. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса

(без музычнага афармлення*)

35,00

12. Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння ў памяшканні аддзела загса, які не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет, пакой і іншае (без музычнага афармлення*)

10,00

13.Правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу

50,00

14.Выраб копій дакументаў

1,50

 

Аплата дзяржпошліны за здзяйсненне дзеянняў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, здзяйсняецца на разліковы рахунак ВY51АКВВ36005180001870000000, атрымальнік плацяжу - ГУ МФ па Гродзенскай вобласці, код плацяжу – 03002

 

Аплата дадатковых платных паслуг, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, ажыццяўляецца на разліковы рахунак ВY51АКВВ36005180001870000000,

 

код плацяжу - 04501



Грамадзянам, якiя ўступаюць у шлюб

Аддзел загса Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ажыццяўляе рэгістрацыю заключэння шлюбу ў тэрмін, узгоднены асобамі, якія ўступаюць у шлюб, але не раней чым праз тры дні і не пазней чым праз тры месяцы са дня звароту.

У мэтах рэалізацыі правоў грамадзян на рэгістрацыю заключэння шлюбу ў аддзеле загса прадугледжана магчымасць рэгістрацыі заключэння шлюбу па нядзельных днях.

Для асоб, якія жадаюць зарэгістраваць шлюб у аддзеле загса, вядзецца папярэдні запіс.

Па пытаннях рэгістрацыі заключэння шлюбу, у тым ліку для атрымання інфармацыі аб колькасці прынятых заяў аб рэгістрацыі заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы на канкрэтныя даты, неабходна звяртацца да начальніка аддзела загса (каб. №2).

         Аддзел загса ажыццяўляе выязную рэгістрацыю заключэння шлюбу.

Згодна з рашэннем Карэліцкага райвыканкама №209 ад 7 красавіка 2014 года вызначана месца, у якім можа ажыццяўляцца рэгістрацыя заключэння шлюбу органамі, рэгіструючымі акты грамадзянскага стану, Карэліцкага района – Партрэтная зала ва ўстанове «Музей «Замкавы комплекс «Мір» па вуліцы Чырвонаармейскай, 2 у г.п. Мір Карэліцкага раёна.

Увага для маладых

Калі вы вызначылі месцам правядзення рэгістрацыі заключэння шлюбу ў установе «Музей «Замкавы комплекс «Мір», для гэтага не дастаткова папярэдне запісацца на рэгістрацыю заключэння шлюбу толькі ў замку. Неабходна яшчэ падаць заяву на рэгістрацыю шлюбу ў аддзеле загса Карэліцкага райвыканкама або ў Мірскім сельскім выканаўчым камітэце Карэліцкага раёна.


 

Да звесткі грамадзян

     Для павышэння эфектыўнасці работы з грамадзянамі, якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва, адкрытасці дзяржаўных органаў, а таксама далейшай дэбюракратызацыі дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, фарміравання сістэмы рэйтынгавай адзнакі грамадзянамі, эфектыўнасці дзейнасці аб'ектаў адзнакі шляхам анкетавання, правядзення апытанняў у глабальнай сетцы Інтэрнэт і іншых мерапрыемстваў з выкарыстаннем інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій, створаны партал рэйтынгавай адзнакі. http://качество-услуг.бел


 

     Вы маеце права запоўніць анкету на партале рэйтынгавай адзнакі, ацаніўшы прастату і зразумеласць працэсу атрымання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, даступнасць інфармацыі аб парадку атрымання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, прытрымліванне ўстаноўленага тэрміну давання паслугі або ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры ў аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, ветлівасць і памяркоўнасць супрацоўнікаў аддзела.


© Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.