Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Александр Сонгин: "Я многое почерпнул из учебника, который называется жизнь"

18.02.2025
Александр Сонгин:
 17 лютага на базе сярэдняй школы № 2 г.п. Карэлічы прайшоў дыялог пакаленняў “У кожнага часу свае героі”.  Яго  ўдзельнікамі сталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін, наведвальнікі ЦСАН Карэліцкага раёна і навучэнцы 10 і 11 класаў школы.


Акрамя ўдзелу ў афганскай вайне, савецкія салдаты дапамагалі ва ўрэгуляванні канфліктаў на тэрыторыі Прыднястроўя, Закаўказзя у былым СССР, Сірыі,Чэхаславакіі і іншых краінах. Менавіта ў Нагорным Карабаху, на тэрыторыі Закаўказзя, праходзіў службу Аляксандр Сонгін.

Аляксандр Генрыхавіч расказаў прысутным аб выкананні баявых задач падчас тэрміновай службы ў гарачай кропцы, паказаў фатаграфіі армейскага перыяду.

– Нагорны Карабах для мяне – гэта не проста нейкая абстрактная тэрытарыяльная адзінка. Гэта частка майго жыцця. У 1988-1990 гадах я праходзіў службу ў вайсковай часці 3214 міністэрства унутраных спраў СССР. Цяпер гэта частка войскаў спецыяльнага прызначэння,  – адзначыў парламентарый. Калі пачаўся канфлікт у Нагорным Карабаху-наш полк быў накіраваны туды. Мы выконвалі задачы па захаванні грамадскага парадку на тэрыторыі Арменіі і Азербайджана, якія на той момант былі ў складзе Савецкага Саюза. Былі маладымі таму не адчувалі трагізму сітуацыі. Але калі становішся больш сталым, разумееш, наколькі жахлівая вайна для людзей, нават для тых, хто не ўдзельнічае ў ёй.  Зараз жа ўспаміны пра перыяд службы даюцца вельмі цяжка.
Выступаючы  адзначыў, што паміж дзяржавамі могуць быць рознагалоссі. Але заўсёды трэба садзіцца за круглы стол і дамаўляцца. Асабліва гэта тычыцца суседзяў. Бо ў нас шмат агульнага: гісторыя, культура, традыцыі.

—    Ганаруся, што Беларусь – міралюбная краіна, і наш Прэзідэнт заўсёды выступае за мірнае вырашэнне тых ці іншых пытанняў. Для мяне асабіста  самы маленькі дыялог – гэта ўжо вялікая перамога.  Таму што слухаць і чуць іншае, адрознае ад твайго, меркаванне, прыслухацца да яго і зрабіць нейкія высновы – гэта дарагога варта.  І зараз я добра разумею, і хачу данесці да вас, маладых: вельмі важна ў жыцці вывучыць самы галоўны ўрок, урок чалавечнасці, — упэўнены Аляксандр Генрыхавіч.
Што трэба рабіць, каб кансалідаваць грамадства? Як правільна выбудаваць дыялог на дзяржаўным і рэгіянальным узроўнях? Як правільна адказваць новым выклікам сучаснасці? Гэтыя і іншыя пытанні таксама не засталіся па-за увагай удзельнікаў размовы.


Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2025.