Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Единый день информирования населения прошел на Кореличчине

20.01.2024
Единый день информирования населения прошел на Кореличчине
 19 студзеня прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме  “Навукова-тэхналагічная бяспека: прыярытэты і асноўныя дасягненні беларускай навукі”. У рамках гэтага дня прадстаўнікі шасці інфармацыйных груп Карэліцкакага райвыканкама сустрэліся з працоўнымі калектывамі Мірскай гарпасялковай бальніцы УАЗ “Карэліцкая ЦРБ”, Мірскага сельскага Савета, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы”,  ДП ”Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэта, Карэліцкага сырцэха “Навагрудскія Дары” філіяла ААТ ”Лідскі малочна-кансервавы камбінат”, каб раскрыць  сутнасць і значнасць тэмы адзінага дня інфармавання   і абмеркаваць пытанні, якія цікавяць насельніцтва.

На сустрэчах абмяркоўваліся пытанні: “Аб паважлівых адносінах да правоў і годнасці інвалідаў. Аб стварэнні ўмоў для камфорту інвалідаў”, “Процідзеянне і прафілактыка злачынстваў, звязаных з пасягальніцтвам на палавую недатыкальнасць непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь”, “Бяпека пячнога ацяплення. Бяспечны актыўны адпачынак у зімовы перыяд”.

Члены абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 5 Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта наведалі Карэліцкі сырцэх «Навагрудскія Дары» філіяла ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат».

Адкрыў сустрэчу намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, кіраўнік ІПГ № 5 Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан, выступіўшы па асноўнай тэме: «Навукова-тэхналагічная бяспека: прыярытэты і  асноўныя дасягненні беларускай навукі».

— Навука зрабіла крок наперад, і нам ёсць чым ганарыцца, — зазначыў прамоўца і ў якасці яскравых прыкладаў назваў  дзейнасць БелАЗа,  фармацыі, аграпрамысловага комплексу, у функцыянаванні якіх задзейнічаны дасягненні навукі.

Са змястоўным дакладам «Аб паважлівых адносінах да правоў і годнасці інвалідаў. Аб стварэнні ўмоў для камфорту інвалідаў» выступіла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аліна Варанюк. У яе выступленні былі абазначаны асноўныя накірункі дзейнасці камітэта: пенсійнае забеспячэнне, дзяржаўная падтрымка сем’яў з дзецьмі-інвалідамі, занятасць інвалідаў, прадастаўленне тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай і матэрыльнай дапамог. Прамоўца нагадала пра функцыянаванне Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і дамоў-інтэрнатаў, у якіх ствараюцца камфортныя умовы для жыцця інвалідаў.

«Процідзеянне і прафілактыка злачынстваў, звязаных з пасягальніцтвам на палавую недатыкальнасць непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь» — тэма выступлення начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх аддзела міліцыі грамадскай бяспекі Карэліцкага райвыканкама Дзмітрыя Аляшкевіча.

— Праблема актуальная. Калі маецца інфармацыя па гэтым пытанні, тэлефануйце ў міліцыю. Трэба змагацца з негатыўнымі з’явамі разам, — заклікаў праваахоўнік.

Клапаціцца пра бяспечны адпачынак сваіх дзяцей і ўнукаў і іх здароўе ў зімовы час заклікала прысутных  намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева, якая звярнула ўвагу на катанне дзяцей на цюбінгах.

Сустрэчу з персаналам Мірскай гарпасялковай бальніцы правяла інфармацыйная група №1, якую ўзначаліла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Карэліцкага райвыканкама Наталля Саматыя. Выступаючы па асноўным пытанні сустрэчы, Наталля Юр’еўна заўважыла, што ўведзеныя краінамі Захаду санкцыі не змаглі спыніць навуковы прагрэс у нашай краіне, бо ў Беларусі, у адрозненне ад іншых краін постсавецкай прасторы, захавалі дзяржаўную падтрымку навукі. У нашай краіне доля бюджэтнага фінансавання ў розныя гады складае да паловы ўсіх сродкаў.

— Санкцыі даюць нам штуршок і развіццё, — адзначыла Наталля Саматыя. — Калі нам нешта не паставілі з-за мяжы, мы можам зрабіць гэта самі. Мы развіваліся і будзем развівацца.

Першы намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Бунчук нагадаў прысутным аб правілах карыстання пячным ацяпленнем і важнасці наяўнасці ў доме аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Карэліцкага райвыканкама Ірына Малышава расказала прысутным, што з 2006 года ў нашай краіне дзейнічае Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №75, які дазваляе грамадзянам узяць ільготны крэдыт пад 3% на рэканструкцыю жылых дамоў, узвядзенне гаспадарчых пабудоў і будаўніцтва інжынерных камунікацый да жылога дома. Максімальная сума крэдыту складае 300 базавых велічынь.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група № 2 на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Шкадавым правяла сустрэчу ў адміністрацыйным будынку Мірскага сельвыканкама.  Падчас сустрэчы былі ўзняты праблемы і  тэмы,  якія больш за ўсё хвалююць наша грамадства. Аляксандр Віктаравіч адзначыў:

— Умацаванне беларуска-расійскіх сувязей стала натуральным адказам на зменлівую сітуацыю ў свеце, у якой нас пастаянна правяралі і правяраюць на трываласць. Мы ўсё ж знаходзім эфектыўныя адказы на розныя выклікі і пагрозы.

Падчас размовы былі вызначаны  напрамкі, якія патрабуюць дапрацоўкі: удасканаленне сістэмы ідэалагічнай і грамадзянска-патрыятычнай работы з  насельніцтвам.

 

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.