Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Грамадскія аб’яднанні Карэліччыны прынялі ўдзел у акцыі «Збяром дзяцей у школу»

26.08.2024
Грамадскія аб’яднанні Карэліччыны прынялі ўдзел у акцыі «Збяром дзяцей у школу»
 З нагоды правядзення акцыі «Збяром дзяцей у школу»  намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Яўген Чычкан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Нэлі Маісеенка, яе намеснік, галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС Валянціна Вішнеўская наведалі сем’і Карэліччыны. Сярод іх — мнагадзетныя і апякунскія, а таксама сем’і, у якіх выхоўваецца дзіця-інвалід. Іх маці працуюць у пярвічных арганізацыях грамадскіх аб’яднанняў розных галін — сельвыканкаме, сельскай гаспадарцы, гандлі, культуры, адукацыі, сацыяльнай абароне раёна. З нагоды акцыі ўручылі дзецям школьныя прылады.
Журналіст газеты «Полымя» вядзе гутарку з мнагадзетнымі маці — мамай траіх дзяцей, загадчыкам аддзела метадычнай работы Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталляй ШПАКОЎСКАЙ і мамай чацвярых дзяцей, спецыялістам па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна Веранікай КУЛАК.
— Што для Вашай сям’і азначае Дзень ведаў?
Н. Ш.: Дзень ведаў — свята для дзяцей і бацькоў. Да яго рыхтуемся загадзя, на працягу ўсяго летняга перыяду. Сабраць у школу дзвюх вучаніц у 6 і 10 класы няпроста, але гэта радасна.
В. К.: Гэта свята — дзеці ідуць у школу. У нашай сям’і ў гэтым годзе ў школу пойдуць 3 дзяцей: Ангеліна — у 4, Пётр — у 5, Іван — у 7 класы. Яны чакаюць з нецярпеннем 1 верасня. Пасля вучобы ў школе ўсе трое наведаюць заняткі ў музычнай школе.
— Як падрыхтаваліся да школы?
Н. Ш.: Практычна ўсё купілі: і школьнае адзенне, і канцылярскія тавары. Засталіся дробязі, але з галоўным справіліся.
В. К.: Яшчэ не да канца, хаця па меры магчымасці купілі. Засталося набыць школьныя касцюмы для сыноў.
— Вашы меркаванні наконт адзінай школьнай формы.
Н. Ш.: Павінен быць адзіны стыль у адзенні вучняў, каб гэта было прыгожа і строга.
В. К.: Павінна быць адзіная школьная форма, якая б дысцыплінавала вучняў.
— Падтрымку дзяржавы адчуваеце пастаянна?
Н. Ш.: Матэрыяльную дапамогу атрымліваем штогод ад дзяржавы і школы. Гэтыя грашовыя сродкі дапамагаюць вырашыць некаторыя пытанні.
В. К.: Кожны год адна з грамадскіх арганізацый раёна аказвае дапамогу. Сёлета ад «Белай Русі» і «Беларускага саюза жанчын» атрымалі канцтавары.
— Хто яшчэ аказвае дапамогу?
Н. Ш.: Дапамагае прафсаюзная арганізацыя Цэнтра культуры і народнай творчасці напярэдадні новага навучальнага года.
В. К.: Прафсаюзная арганізацыя Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна кожнаму школьніку да новага навучальнага года выдзеліла па адной базавай велічыні.
© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.