Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Идеологи района обсудили рабочие вопросы

10.10.2024
Идеологи района обсудили рабочие вопросы
 9 кастрычніка ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры прайшла рабочая нарада з кіраўнікамі, намеснікамі кіраўнікоў устаноў і прадпрыемстваў раёна па ідэалагічнай рабоце.

У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан.


У ходзе сустрэчы разгледжаны пытанні, якія тычацца арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах.
Яўген Мікалаевіч у сваёй прамове засяродзіў ўвагу прысутных на тым, што пастаянна ў полі зроку ідэалагічнай вертыкалі раёна павінна знаходзіцца ўзаемадзеянне з палітычнымі партыямі і грамадскімі арганізацыямі.


Таксама звярталася ўвага і на пытанні правядзення падпісной кампаніі. Да ўдзельнікаў нарады была даведена прапанова аб неабходнасці мэтанакіравана праводзіць работу з членамі калектываў ужо з пачатку падпісной кампаніі, і пытанне павінна быць на кантролі адказных.
У ходзе нарады былі зроблены акцэнты на правядзенні адзінага дня інфармавання.
— Такія дні павінны праходзіць у кожным працоўным калектыве, а адказнасць за іх правядзенне кладзецца на намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце.
Намеснік старшыні райвыканкама нагадаў прысутным аб тым, што пачалася вакцынацыя супраць грыпа. Каб у арганізме сфарміраваліся неабходныя для абароны антыцелы, вакцынацыю варта праводзіць ужо зараз.

Кацярына КУКАНАВА

фота аўтара

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.