Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

К 20-летию общественного объединения «Белая Русь». О деятельности Кореличской районной организации вспоминают ее бывшие руководители

08.08.2024
К 20-летию общественного объединения «Белая Русь». О деятельности Кореличской районной организации вспоминают ее бывшие руководители
 Дваццаць гадоў таму ў Гродзенскай вобласці было створана  грамадскае аб’яднанне «Белая Русь». У кожным раёне Прынёманскага краю пачалі дзейнічаць раённыя арганізацыі. Аб накірунках дзейнасці «Белай Русі» на Карэліччыне ўспамінаюць яе былыя кіраўнікі.

Аб’яднаць самых актыўных і патрыятычна накіраваных

Іван ШЫШ,

былы старшыня СВК «Маяк-Заполле»,

старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» у 2004-2005 гадах:

— Карэліччына багатая на шчырых, працавітых, адданых  Бацькаўшчыне людзей. Яны спрадвеку ўмелі рупліва працаваць і ладзіць святы, выхоўваць дзяцей і клапаціцца пра старэйшых. У іх атрымлівалася годна жыць і прымаць гасцей на нашай зямлі. Каб іх згуртаваць, і было прынята рашэнне аб’яднацца ў адну  арганізацыю.

28 ліпеня 2004 года ў горадзе Гродна адбыўся ўстановачны сход грамадскага аб’яднання «Белая Русь», удзельнікамі  якога сталі больш за 500 чалавек з усіх гарадоў і раёнаў вобласці.

У гэтым жа годзе Карэліцкую раённую арганізацыю ГА «Белая Русь» даручылі ўзначаліць мне. Гэта для мяне было вялікім гонарам і вялікай адказнасцю. Асноўныя задачы арганізацыі — садзейнічанне пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі — «Моцная і квітнеючая Беларусь — наша Беларусь», захаванню стабільнасці, грамадзянскага міру і згоды ў грамадстве, ажыццяўленню асноўных напрамкаў эканамічнай, сацыяльнай і культурнай палітыкі беларускай дзяржавы.

У грамадскую арганізацыю ахвотна ўступалі прадстаўнікі розных прафесій і ўзростаў. Мы стараліся аб’яднаць самых актыўных грамадзян, патрыётаў краіны, і ў нас гэта атрымлівалася. Першыя ўзносы арганізацыі накіроўвалі на падтрымку таленавітай моладзі Карэліцкага краю. Прымалі актыўны ўдзел у правядзенні раённых мерапрыемстваў.

У сувязі са сваімі прафесійнымі абавязкамі не заўсёды ўдавалася ўдзяляць шмат увагі грамадскай дзейнасці, таму быў рады, калі маім пераемнікам у гэтай справе стаў чалавек, які не толькі праяўляў ініцыятыву ў гэтым накірунку, але і асвятляў пытанні дзейнасці арганізацыі ў сродках масавай інфармацыі.

 

Падтрымаць таленавітую моладзь і аматараў спорту

Іван ШЛЫК,

былы галоўны рэдактар Карэліцкай раённай газеты «Полымя»,

старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» у 2005-2013 гадах:

— На працягу васьмі гадоў мне давялося ўзначальваць грамадскае аб’яднанне. Кожны раз, знаёмячыся з будучымі яе членамі, усё больш пераконваўся, што гэта сапраўдныя патрыёты нашай краіны, што, вядома, моцна радавала. Як і тое, што ствараем будучыню на трывалым фундаменце — патрыятызме. А гэта павага да гісторыі, культуры, традыцый, духоўных каштоўнасцей, адказнасць за Айчыну і яе будучае.

Дзейнасць грамадскай арганізацыі была рознабаковай. Яе члены прымалі актыўны ўдзел у правядзенні перадвыбарных кампаній і правядзенні выбараў — з’яўляліся назіральнікамі і членамі выбарчых камісій. Разам з іншымі грамадскімі арганізацыямі  ва ўрачыстым шэсці да мемарыяльнага комплексу «Зорка» ў райцэнтры ішлі і члены нашай арганізацыі. Яны падзялялі радасць святкавання з нагоды правядзення на Карэліччыне Дня Перамогі, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Свята Працы і іншых знамянальных падзей.

За маладымі — будучыня. Гэтае меркаванне падзяляюць і члены грамадскай арганізацыі «Белая Русь». Менавіта таму падтрымлівалі таленавітую моладзь — ушаноўвалі актывістаў, выдатнікаў вучобы, пераможцаў алімпіяд і конкурсаў на раённых мерапрыемствах. Свой уклад штогод уносіла «Белая Русь» і ў правядзенне раённага лёгкаатлетычнага кросу на прызы раённай газеты «Полымя» — пераможцы ўзнагароджваліся падпіскай на раённую газету «Полымя». Так мы стараліся падтрымаць юных аматараў спорту.

Значную дапамогу як кіраўніку грамадскай арганізацыі аказвалі намеснікі Аксана Абрамчык і Наталля Гоцка.

У «Белай Русі» ёсць сваё значнае месца на карце грамадска-палітычнага жыцця нашай краіны

Руслан Абрамчык,

начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама,

старшыня РА РГА «Белая Русь» з 2013 па 2020 гады:

—  Белая Русь — гэта ўнікальнае ў сваім родзе грамадскае аб’яднанне. Бо яно стваралася аднадумцамі, аб’яднанымі не па полу, як саюз жанчын, не па ўзросту, як саюз моладзі або ветэранская арганізацыя, не па прафесіі, як прафесійныя саюзы і іншыя аб’яднанні. Белая Русь узнікла як аб’яднанне творчай, навуковай, інжынернай, педагагічнай інтэлігенцыі, аб’яднанай галоўнай ідэяй — падтрыманне і ўмацаванне суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, падтрымка Кіраўніка дзяржавы ў яго пачынаннях на карысць нашага народа. Фактычна ўжо тады яна стала правобразам будучай партыі. Ужо ў тыя гады актыўна абмяркоўвалася, што “Белая Русь” будзе выходзіць на палітычнае поле. У сакавіку 2023 года гэтая задумка была ўвасоблена ў жыццё. Патэнцыял арганізацыі раскрываўся паступова: у пачатку колькасна, калі па прыкладзе Гродзенскай абласной арганізацыі былі створаны Рэспубліканская арганізацыя і аб’яднанні ва ўсіх рэгіёнах. А пазней адбыліся і якасныя змены ў выглядзе беларускай палітычнай партыі «Белая Русь».

Вельмі важна, што ў грамадскага аб’яднання “Белая Русь” заўсёды ёсць некалькі ўзроўняў вырашэння задач, і гэтыя ўзроўні прадугледжаны статутам. Мы іх бачым і ў жыцці. Ідэі, якія рэалізуюцца на ўзроўні пярвічнай арганізацыі, справы, якія аб’ядноўваюць актыў арганізацыі на ўзроўні раёна, вырастаюць у глабальныя краінавыя праекты. Для кожнага фармату мерапрыемстваў знаходзіцца і час, і месца, і ўласнае фінансаванне. «Белая Русь» заўсёды была апорнай арганізацыяй для органаў дзяржаўнай улады ў частцы пошукаў дадатковых пазабюджэтных крыніц фінансавання ў добрых пачынаннях. Гэта падтрымка канкрэтнай сям’і, дапамога пэўнаму чалавеку, правядзенне вялікага раённага мерапрыемства, асвета па тэмах гістарычнай памяці, падтрымка ў плане фінансавай граматнасці. На ўсё ў «Белай Русі» знаходзяцца свае актывісты, сваё месца ў каляндарным графіку. Усё больш становіцца розных тэматычных накірункаў, у якіх актывісты нашага грамадскага аб’яднання могуць знайсці сябе. Гэта захаванне гістарычнай памяці, палітычная асвета, канкрэтныя справы па захаванні прыроды, помнікаў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і Рэспублікі Беларусь. І вядома, растлумачальная работа ў працоўных калектывах аб працэсах, якія праходзяць у грамадстве. Гэта не толькі палітыка і выбарчыя кампаніі. Мы неаднаразова станавіліся ўдзельнікамі грамадскіх абмеркаванняў, вялікіх нарматыўна-прававых актаў, якія сталі рэзананснымі ў грамадстве. Таму абмеркаванне праходзіла спачатку ў экспертных колах «Белай Русі» і сярод членаў пярвічных арганізацый для таго, каб выявіць тонкія месцы ў нарматыўна-прававых актах. Так, мы абмяркоўвалі і пенсійную сістэму, і ўнясенне змяненняў у заканадаўства аб сямейным гвалце, і новую рэдакцыю Канстытуцыі і многія іншыя дакументы. Упэўнены, што “Белая Русь” менавіта ў фармаце грамадскага аб’яднання мае вельмі сур’ёзны патэнцыял ва ўмацаванні беларускага грамадства, з’яўляецца адной з апор беларускай дзяржавы і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі разам з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі.

Сёння мы бачым бурнае развіццё ўсяго патрыятычнага сегмента грамадскіх аб’яднанняў, якія з’яўляюцца суб’ектамі грамадзянскай супольнасці, рухаючай сілай працэсаў, якія праходзяць ва Усебеларускім народным сходзе, дэлегуючы туды вялікае прадстаўніцтва.

У «Белай Русі» ёсць сваё значнае месца на карце грамадска-палітычнага жыцця нашай краіны. Упэўнены, што нават пасля стварэння беларускай палітычнай партыі «Белая Русь» наша грамадскае аб’яднанне запатрабаванае, цікавае, яго чакае сур’ёзная, насычаная будучыня ў наступнае дзесяцігоддзе.

Патрыятызм, працавітасць, Гасціннасць

Яўген ЧЫЧКАН,

намеснік старшыні  Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта,

старшыня РА РГА «Белая Русь» у 2020-2023 гадах:

— У грамадскім жыцці нашага краю раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Белая Русь» займае значнае месца сярод іншых грамадскіх арганізацый. Дадзены перыяд быў багаты на яркія падзеі, юбілейныя, памятныя даты, акцыі. Мы разам удзельнічалі ў іх правядзенні.

У цэнтры ўвагі арганізацыі знаходзіліся пытанні нацыянальных традыцый, развіцця беларускай культуры і духоўна-маральных якасцей беларускага народа, патрыятызму, працавітасці, калектывізму, добразычлівасці, гасціннасці, а таксама пытанні грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, фарміравання здаровага ладу жыцця ў людзей, клопату пра ветэранаў вайны і працы, шматдзетныя сем’і і сем’і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

У сваёй дзейнасці раённая арганізацыя выкарыстоўвала розныя формы і метады, сярод якіх асаблівае месца займае цеснае супрацоўніцтва з раённым выканаўчым камітэтам, яго ўпраўленнямі і аддзеламі, прадстаўнікамі іншых грамадскіх арганізацый.

 

Наперадзе карысныя і добрыя справы

Іна Лейка,

галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Полымя»,

старшыня Карэліцкай РА РГА “Белая Русь” з 2023 года па цяперашні час:

— Сёння Карэліцкая раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” – гэта амаль 400 неабыяка-вых патрыётаў сваёй краіны, аб’яднаных у 36 пярвічных арганізацый.
Наша работа заснавана на ясных прынцыпах прэзідэнцкага стратэгічнага курсу развіцця краіны. Мы будуем сваю будучыню на трывалым падмурку — патрыятызме. Гэта павага да сваёй гісторыі, культуры і традыцый, духоўных каштоўнасцей нашага народа. Гэта адказнасць за сваю краіну і яе будучыню. «Белая Русь» спрыяе аб’яднанню патрыятычна настроеных, адказных і актыўных грамадзян вакол агульных мэтаў і прыярытэтаў.

У рады «Белай Русі» я ўступіла амаль 20 гадоў таму. Доўгі час з’яўлялася намеснікам старшыні арганізацыі, з 2023 года ўзначаліла яе. Я заўсёды ганарылася нашай дзейнасцю. Фактычна ніводнае грамадска значнае мерапрыемства не праходзіць без удзелу членаў «Белай Русі». Гэта і выбары ўсіх узроўняў, і ўдзел у патрыятычных праектах, і падтрымка сацыяльна ўразлівых жыхароў нашага раёна.

Асобна хачу спыніцца на патранажным праекце, ініцыятарам якога стаў адзін з лідараў нашага аб’яднання Руслан Абрамчык. Ён прапанаваў узяць шэфства над Лукскай бальніцай сястрынскага догляду, дзе знаходзяцца адзінокія пажылыя людзі. Безумоўна, яны атрымліваюць добры медыцынскі догляд і харчаванне, але нават у сталым узросце людзі вераць у цуды. Напярэдадні Новага года і Калядаў мы сталі прыязджаць у бальніцу з падарункамі і прыемнымі сюрпрызамі. Неяк прывезлі музыкантаў, якія зладзілі канцэрт. Прыязджалі разам з намі Дзед Мароз і Снягурачка. Бачачы шчаслівыя вочы пастаяльцаў бальніцы, нельга не пагадзіцца з выразам: значна прыемней дарыць, чым атрымліваць.

Надаём увагу і нашаму падрастаючаму пакаленню. «Белая Русь» — часты спонсар розных дзіцячых конкурсаў і фестываляў. Асаблівая ўвага —дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, тых, хто мае інваліднасць або застаўся без бацькоўскай апекі. Вось і зараз дапамагаем падрыхтавацца да 1 верасня шматдзетнай сям’і з Карэліцкага раёна.

Наперадзе ў нас шмат добрых і карысных ініцыятыў, і кожны, хто мае патрэбу, можа разлічваць на нашу падтрымку.

Падрыхтавалі Іна ЛЕЙКА,
Галіна СМАЛЯНКА
Фота з архіва «Полымя»

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.