Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Карэліцкія майстры прынялі ўдзел у рэспубліканскім каравай-фэсце «Бацькава булка»

25.08.2024
Карэліцкія майстры прынялі ўдзел у рэспубліканскім каравай-фэсце «Бацькава булка»
 У г. Свіслач адбыўся першы ў Беларусі каравай-фэст «Бацькава булка».  Пекары з усёй краіны прадставілі свае вырабы. Адзін з галоўных экспанатаў на выставе хлебабулачных вырабаў — стокілаграмовы каравай, які спяклі гродзенскія майстры. 

У фэсце прынялі ўдзел і карэліччане — работнікі аддзела рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў» ДУ «Карэліцкі Цэнтр культуры і народнай творчасці»: загадчык Юлія Баярэнка, спецыялісты Галіна Лагута, Анастасія Есьман, Каміла Варатнікова, майстар па разьбе па дрэве Сяргей Упіравец.

Свята праводзілася ў суботу, 20 жніўня, і было вельмі цікавым і змястоўным. Прыйшоўся даспадобы конкурс караваяў сярод арганізацый і прадпрыемстваў вобласці і суседніх абласцей. Самі ж карэліччане прынялі ўдзел у выставе-продажы сувенірнай прадукцыі, на якой прадставілі тканыя паясы, гліняныя вырабы, драўляныя сувеніры і іншае.

«Святы — гэта абмен вопытам паміж майстрамі, — зазначыла загадчык аддзела Юлія Баярэнка. — Ёсць магчымасць і сябе паказаць, і майстэрству другіх павучыцца».

Карэліцкія майстры атрымалі Дыплом за ўдзел у свяце.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.