Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кореличская районная организация Белорусского союза женщин приняла участие в благотворительной акции «Наши дети»

19.12.2024
Кореличская районная организация Белорусского союза женщин приняла участие в благотворительной акции «Наши дети»
 Новы год валодае асаблівай загадкай,  ён зачароўвае і вабіць, дорыць веру ў чараўніцтва і казку. Асабліва яго чакаюць дзеці. Менавіта ў гэты перыяд дзеля іх дарослыя становяцца чараўнікамі,  здольнымі ажыццявіць самыя смелыя мары і жаданні.  Дзеці, якія пазбаўлены бацькоўскай увагі ці маюць праблемы са здароўем, выклікаюць асабліва цёплыя пачуцці. Ім неабходна павышаная ўвага і клопат дарослых.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці», якая стала ўжо традыцыйнай,  дазваляе кожнаму падарыць такім дзецям сапраўдную навагоднюю казку.  Не засталіся абыякавымі і прадстаўнікі Карэліцкай раённай  арганізацыі  “Беларускі саюз жанчын”.  Пярвічныя  арганізацыі   Карэліцкага райвыканкама,  ЦСАН  Карэліцкага  раёна,  ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”, Карэліцкага  камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва, ДУСА “Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”,  Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, Карэліцкага сырцэху,  ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”  набылі сродкі гігіены і іншыя рэчы для забеспячэння паўнавартаснага  жыцця дзяцей-інвалідаў з Гродзенскага дома-інтэрната.

Пад эгідай правядзення  акцыі “Нашы дзеці” рэалізуецца мноства дабрачынных ініцыятыў.  Адной з іх   з’яўляецца акцыя “Цеплыня нашых рук для маленькіх ножак”. Да яе далучыліся   валанцёры сярэбранага ўзросту   аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Карэліцкага раёна, якія  звязалі  дзіцячыя шкарпэткі і пінеткі.

Усе сабраныя рэчы ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” адправяцца  ў Гродзенскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.