Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Кореличский район по темпам сева зерновых культур занимает второе место на Гродненщине

23.04.2025
Кореличский район по темпам сева зерновых культур занимает второе место на Гродненщине
 Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама на 22 красавіка, яравыя зерневыя культуры пасеяны на 12116 га (60%). Па тэмпах сяўбы Карэліччына займае другое месца ў вобласці.

У тройцы лідараў па тэмпах сяўбы яравых культур — СВК “Маяк-Заполле” (78%) “Свіцязянка-2003” (62%), і ДП “Племзавод Карэлічы” (59%). Найбольшыя плошчы пасеяны ў ДП “Лукі-Агра” (1532 з 2917 га), СВК “Свіцязянка-2003” (1438 з 2322 га), і ДП “Чарняхоўскі-Агра” (1210 з 2115 га). 

Закрыццё вільгаці праведзена на 15761 га. Пад сяўбу яравых культур падрыхтавана 16659 з 20345 га (82%). Гэта чацвёрты паказчык у вобласці. 

Завершана сяўба лёну. Культура пасеяна на 2150 га. Аднагадовыя травы пасеяны на 1072 га з 1034 га (104%). Па гэтым паказчыку Карэліччына замыкае тройку лідараў сярод раёнаў вобласці.

Кукуруза на зерне пасеяна на 903 га. У лідарах сяўбы — СВК “Маяк-Заполле” (100%), ДП “Племзавод Карэлічы” (78%) і СВК “Жухавічы” (62%).

Цукровыя буракі пасеялі на 4020 з 4063 га (99%). Цалкам завяршылі работы па сяўбе буракоў усе гаспадаркі акрамя КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”, дзе пасеяна 97% і мехатрада ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат” (95%).

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2025.