Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Культурная акцыя «У музей усёй сям’ёй» адбылася ў Мірскім замку

24.10.2024
Культурная акцыя «У музей усёй сям’ёй» адбылася ў Мірскім замку
 14 кастрычніка ў нашай краіне адсвяткавалі Дзень маці, а 21 кастрычніка – Дзень бацькі. Для кожнага з нас мама і тата – гэта самыя дарагія і блізкія людзі, без якіх само жыццё ўявіць немагчыма.

Музей «Замкавы комплекс «Мір» не застаўся ўбаку і падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў у гэты тыдзень прыемны сюрпрыз.

У перыяд з 14 па 21 кастрычніка шматдзетныя сям’і змаглі наведаць музейныя экспазіцыі бясплатна, а для не шматдзетных сем’яў, якія вырашылі наведаць музей са сваімі дзецьмі, была прадастаўлена зніжка 40% на ўваходныя білеты. Ёй скарысталіся больш за 1500 чалавек.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.