Вакцынацыя – галоўны спосаб абароны ад грыпу, які павінен выкарыстоўваць кожны чалавек, каб засцерагчы сябе і навакольных людзей. Прыклад у важнай справе паказалі ў Карэліцкім райвыканкаме, дзе прышчэпку зрабілі кіраўніцтва раёна, работнікі ўпраўленняў, аддзелаў і службаў райвыканкама.
Усім, хто вырашыў скарыстацца зручнай магчымасцю атрымаць прышчэпку, практычна не адрываючыся ад працоўнага працэсу, прапанавалі бясплатную трохкампанентную Расійскую вакцыну “Грыпол плюс”. Гэты прэпарат утрымлівае актуальныя штамы віруса, рэкамендаваныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Медыкі раяць сур’ёзна падумаць пра важнасць вакцынацыі перад пікам сезоннага захворвання.
Уся працэдура, пачынаючы з запаўнення анкеты і да ўвядзення вакцыны, займае некалькі хвілін. Перад ін’екцыяй праводзіць агляд тэрапеўт. Вымяраюцца тэмпература цела, ціск крыві і сатурацыя. Пры гэтым не павінна быць ніякіх сімптомаў захворвання, у іншым выпадку — адвод.
Пасля вакцынацыі на працягу двух тыдняў пачынае выпрацоўвацца імунітэт да захворвання. Арганізм ужо ў поўным узбраенні гатовы сустрэцца з інфекцыяй. Таму прышчэпачную кампанію праводзяць у восеньскі перыяд, напярэдадні ўздыму захворвання на грып і ВРІ, каб арганізм паспеў выпрацаваць антыцелы.
На асабістым прыкладзе кіраўніцтва раёна, работнікі ўпраўленняў, аддзелаў і службаў райвыканкама паказалі, наколькі важная і актуальная вакцынацыя. Адным з першых прышчэпку ад грыпу зрабіў старшыня райвыканкама Андрэй Гардзей. Ён адзначыў, што прафілактыка заўсёды значна танней, чым лячэнне хваробы:
У эфектыўнасці і дзейснасці вакцыны не сумняваецца і намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан:
Сярод прышчэпленых – начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Іна Богуш:
— Хутка восень ужо прынясе сырое надвор’е і пахаладанне — прыйшоў час задумацца, як зберагчы сябе ад сезонных захворванняў. Самы просты і дзейсны спосаб — прышчэпка. Нават калі вакцына і не абароніць на сто адсоткаў ад захворвання, то хаця б дазволіць лягчэй яго перанесці, бо арганізм ужо натрэніраваны на вакцынацыі.
Памятайце, што вакцына абараняе не толькі асобнага чалавека, але і навакольных. Калі прышчэплена большасць (90-95% насельніцтва), то астатнім баяцца няма чаго — спрацуе калектыўны імунітэт. Адмаўляючыся ад прышчэпак, мы пазбаўляем сябе і сваіх дзяцей права на здароўе.Такім чынам, ад выбару кожнага асобнага чалавека залежыць здароўе нацыі.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтар