Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

На страже экономической стабильности страны находятся работники налоговой инспекции Кореличского района

15.07.2024
На страже экономической стабильности страны находятся работники налоговой инспекции Кореличского района
 Прафесійнае свята работнікаў падатковай службы Беларусі штогод адзначаецца ў нашай краіне ў другую нядзелю ліпеня. Сёлета службе спаўняецца 34 гады. Дзень работнікаў падатковых органаў Рэспублікі Беларусь быў афіцыйна ўстаноўлены Указам Прэзідэнта ў сакавіку 1998 года.

Ірына Гладкая, Марына Гуламава, Марына Асіповіч, Наталля Хаўста і Анжэла Жылюс

Гістарычны летапіс  службы пачаўся 2 красавіка 1990 года. Менавіта ў гэты дзень пастановай Савета Міністраў БССР у сістэме Міністэрства фінансаў была створана Дзяржаўная падатковая служба. І сёння гэта найважнейшы дзяржаўны інстытут, які забяспечвае эфектыўнасць папаўнення казны і фарміраванне бюджэту, што ў сваю чаргу дазваляе ствараць умовы для сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у інтарэсах жыхароў нашага рэгіёна.

Як адзначыла намеснік начальніка інспекцыі – начальнік упраўлення па працы з плацельшчыкамі па Карэліцкім раёне Міністэрства па падатках і зборах па Навагрудскім раёне Марына Сцяпанаўна Асіповіч, падаткі – адзін з найважнейшых элементаў эканомікі. Штодзённая праца нашых спецыялістаў забяспечвае напаўненне бюджэту. Гэта спрыяе фінансаванню дзяржаўных выдаткаў і выкананню бюджэтных абавязацельстваў. Ад дасканалай і аператыўнай працы залежыць дасягненне адной з найбольш значных мэтаў — максімальнае забеспячэнне і павышэнне паступленняў падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт. Змены падатковай сістэмы адбываюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу. Але задачы і мэты, якія стаяць перад Міністэрствам па падатках і зборах, стабільныя і накіраваны на рэалізацыю падатковай палітыкі дзяржавы.

— Так, у фарміраванні бюджэту Карэліцкага раёна  прымаюць удзел 292 юрыдычныя  асобы, 39 індывідуальных прадпрымальнікаў і 17541 фізічная асоба. З іх 85,9% паступленняў у бюджэт ад арганізацый, 8,6% выплачаюць прадпрымальнікі і 5,5% — фізічныя асобы. За шэсць месяцаў 2024 года нашы плацельшчыкі папоўнілі бюджэт больш чым на 13,6 мільёна рублёў, — расказала Марына Сцяпанаўна.

Сёння адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці  службы — стварэнне камфортных умоў для добраахвотнага выканання плацельшчыкамі падатковых абавязацельстваў і павышэнне эфектыўнасці падатковага адміністравання. Падатковай інспекцыяй выкарыстоўваюцца прафілактычныя меры, якія дазваляюць знізіць узровень умяшання ў працу плацельшчыка. Ужо на працягу некалькіх гадоў праца падатковых органаў нацэлена на дыстанцыйныя зносіны з плацельшчыкамі.

Работнікі падатковай інспекцыі выкарыстоўваюць увесь арсенал прыёмаў, прадстаўленых падатковым заканадаўствам: ад кансультацыйнай і прапагандысцкай працы да эфектыўных метадаў кантролю і спагнання. Выбудоўваюцца гадамі цывілізаваныя партнёрскія адносіны з прадпрыемствамі розных формаў уласнасці, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і фізічнымі асобамі. Гэта  дазволіла  выпрацаваць у падаткаплацельшчыкаў упэўненасць і жаданне выплачваць падаткі ў добраахвотным парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. І, як вынік, больш за 99,8% падаткаў паступае ў казну ад плацельшчыкаў добраахвотна.

— Усе гэтыя і іншыя вынікі дасягнуты дзякуючы калегам, якія працуюць на гэтай ніве, — зазначыла суразмоўца. — Больш за 20 гадоў аддала службе і працуе ў цяперашні час Наталля Хаўста. Жанчына выбрала аднойчы гэтую службу і застаецца вернай ёй дагэтуль. Як не ўспомніць і не падзякаваць таму, хто працаваў тут раней, навучыў нас, адкрыў дарогу ў будучыню і хто пайшоў на заслужаны адпачынак? Гэта нашы ветэраны, якія прайшлі гады станаўлення падатковых органаў, годна працавалі: Данута Станіславаўна Шэўка, Ніна Рыгораўна Калеснік, Галіна Мікалаеўна Комар, Таіса Мікалаеўна Шэўка, Ірына Аляксандраўна Бандарык.

Лягчэй і прасцей працаваць, калі на дапамогу прыходзяць такія структуры, як Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў, РАУС, пракуратура. Ад усёй душы дзякуем вам за аказваемую дапамогу і паразуменне. Дзякуем таксама плацельшчыкам, якія добрасумленна выконваюць свой абавязак па выплаце законна ўстаноўленых падаткаў.

Сардэчна віншую  ўсіх супрацоўнікаў падатковай службы, жадаю  моцнага здароўя, аптымізму, невычэрпнай энергіі і дабрабыту, міру і шчасця, душэўнага камфорту, задавальнення ад справы, якой вы служыце, удачы і поспеху ва ўсіх пачынаннях.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.