Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Неоштукатуренный дымоход, щели в печи и тяга к спиртному. Журналист «Полымя» побывал в профилактическом рейде с сотрудниками РОВД И РОЧС в Турецком сельсовете

05.12.2024
Неоштукатуренный дымоход, щели в печи и тяга к спиртному. Журналист «Полымя» побывал в профилактическом рейде с сотрудниками РОВД И РОЧС в Турецком сельсовете
 Журналіст “Полымя” разам з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і ўрачом-нарколагам Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы адправіліся ў Турэцкі сельскі Савет, каб абследаваць жыллё грамадзян, якія схільныя да злоўжывання спіртнымі напоямі і стаяць на ўліку ў Карэліцкім РАУС.

Галоўнае пытанне, якое цікавіла камісію, — “Ці злоўжываеце?”. Гаспадар першай хаты, у якую мы зайшлі, адказаў адмоўна. Мужчына запэўнівае, што не п’е ўжо амаль год, ходзіць на работу. Тады гучыць наступнае пытанне:

— Чаму ў такім выпадку не здымаецеся з уліку ў нарколага?

— А мне гэта ніяк не перашкаджае, — адказвае гаспадар. Прыкладна такі адказ на гэтае пытанне камісія чула амаль у кожнага, да каго заходзілі ў хату.

Супрацоўнік РАНС правярае працу аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, уважліва аглядае печку і просіць дазволу агледзець комін. Гаспадар папярэджвае выратавальніка, што лезці “на гору” небяспечна, маўляў, лесвіца металічная, надвор’е халоднае. Высвятляецца, што комін “клапатлівага” гаспадара неатынкаваны і непабелены. Мужчына абяцае, што набудзе вапну і выправіць недахоп заўтра жа. Каб быць упэўненым, што гаспадар справіцца, супрацоўнік РАНС выпісвае яму папярэджанне і кажа, што ў выпадку, калі недахоп не будзе выпраўлены да дзявятага снежня, давядзецца заплаціць штраф.

Гаспадар наступнай хаты спаў, калі камісія пастукала ў дзверы. На пытанне аб злоўжыванні алкагольнымі напоямі мужчына адказвае адмоўна. Пры аглядзе печкі выратавальнік заўважае ля дзверцы маленькія шчыліны, праз якія ў хату выходзіць дым. Гаспадар кажа, што можа выправіць недахоп хоць зараз, трэба толькі пачакаць, пакуль печка астыне, бо яна толькі нядаўна была прапалена. Абяцанне мужчыны выратавальнік падмацоўвае папярэджаннем і назначае тэрмін да дзявятага снежня.

Дзверы наступнай хаты адкрыла сястра мужчыны, які значыцца ў спісе злоўжываючых. Жанчына кажа, што яе брата няма дома, яму хтосьці патэлефанаваў і ён выйшаў. Участковы распытвае гаспадыню аб тым, п’е брат ці не. У адказ чуем, што выпівае, калі ёсць грошы, аднак іх бракуе, таму застоллі дазваляе сабе рэдка.

Гаспадыня наступнай хаты сказала, што пасля перанесенага інфаркту не п’е і кінула паліць. На пытанне аб тым, чаму не здымаецца з уліку, адказала, што ёй складана часта ездзіць у райцэнтр. Нарколаг патлумачыў, што для таго, каб зняцца з уліку, дастаткова проста раз у месяц тэлефанаваць у бальніцу і не парушаць правапарадак. Такую ж параду далі і мужчыне, які паскардзіўся, што не можа наведваць урача з-за хворых ног.

Адна жанчына, да якой зайшла камісія, была не рада бачыць супрацоўнікаў у форме, аднак зайсці ў хату дазволіла. Калі пачула пытанне, чаму не здымаецца з уліку, пачала паграджаць высокапастаўленым сваяком. Пагроза на супрацоўнікаў не падзейнічала. Комін у хаце аказаўся непабеленым, за што жанчына атрымала афіцыйнае папярэджанне і тэрмін, да якога недахоп павінен быць выпраўлены.

Усяго за час праверкі супрацоўнікамі РАУС было праверана 13 асоб, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі; пяць асоб, якія стаяць на ўліку ў аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі; восем аб’ектаў вартавой аховы АПК. Падчас праверкі было складзена 11 пратаколаў: дзесяць — за парушэнні правіл дарожнага руху, адзін — за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.