Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

О проекте "Здоровые города и поселки", занявшем первое место в Республике Беларусь, рассказывает главный врач Кореличского райЦГЭ Александр Германюк

24.04.2025
О проекте
 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА:

– Ініцыятыва ”Здаровыя гарады і пасёлкі” павінна перарасці ў маштабны дзяржаўны праект”.

Падчас  Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу,        

Па выніках 2024 года  рэспубліканскага конкурсу “Здаровыя гарады і пасёлкі" сярод 109 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (населеных пунктаў) з усіх абласцей  рэспублікі і г. Мінска ў намінацыі “Лепшае інфармацыйнае суправаджэнне праекта” сярод населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва ад 5 001 да 10 000 чалавек  I месца было прысуджана Карэліцкаму раённаму выканаўчаму камітэту.

Узнагароджанне пераможцаў адбылося 15 красавіка ў рамках мерапрыемстваў XXX Міжнароднага медыцынскага форуму “Ахова здароўя Беларусі-2025”. Былі вызначаны лепшыя ў шасці намінацыях, сярод якіх Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт. 

У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел намеснік міністра – галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Святлана Нячай, прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь Сяргей Дыярдзіца.

У Рэспубліцы Беларусь праект “Здаровыя гарады і пасёлкі” стартаваў у 2012 годзе.  На Карэліччыне да яго ў 2019 годзе далучыўся г.п. Мір, а ў  2021 годзе – г.п. Карэлічы. Развіццё праекта  прадугледжана ў дзяржаўнай праграме “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека” на 2021-2025 гады і накіравана на забеспячэнне здароўя насельніцтва.

Асноўныя  яго напрамкі – гэта ўдасканаленне гарадскога планавання, стварэнне здароўезберагальнага асяроддзя ва ўстановах адукацыі, паляпшэнне ўмоў працы на працоўных месцах, скарачэнне спажывання тытуню і забеспячэнне эфектыўнай рэалізацыі антытытунёвага заканадаўства,  павышэнне ўзроўню матывацыі да вядзення здаровага ладу жыцця, абарона здароўя дзяцей, падтрыманне інстытута сям'і, актыўнае даўгалецце, выяўленне найбольш цікавых, інавацыйных і эфектыўных падыходаў па інфармаванні насельніцтва і іх уключэнне ў яго  рэалізацыю.

Як адзначыў галоўны ўрач Карэліцкага райЦГЭ Аляксандр Германюк, праект  “Здаровыя гарады і пасёлкі” – гэта мадэль адносін паміж кіраўніцтвам населеных пунктаў, устаноў, грамадскіх аб'яднанняў і непасрэдна насельніцтвам у рамках сумеснай дзейнасці па паляпшэнні здароўя і асяроддзя пражывання. Здароўе залежыць не толькі ад узроўню і якасці  аховы здароўя, палепшыць яго можна толькі ў выпадку мэтанакіраваных і скаардынаваных дзеянняў практычна ўсіх сектараў і ведамстваў, і вядома, пры непасрэдным удзеле жыхароў.  Пры падвядзенні вынікаў конкурсу сельскія населеныя пункты, малыя гарады, гарадскія пасёлкі, гарады абласнога падпарадкавання або абласныя цэнтры ацэньваліся ў сваіх катэгорыях. 

– Улічвалася ўсё: дэмаграфічны складальнік, гігіенічныя і эпідэміялагічныя паказчыкі, добраўпарадкаванне тэрыторый, наяўнасць веласіпедных дарожак, пляцовак для заняткаў спортам, уцягнутасць насельніцтва ў актыўны лад жыцця, выкарыстанне фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, рэалізацыя праектаў у школах і арганізацыях раёна. Думаю, што  перамога ў гэтым конкурсе  агульная для ўсіх карэліччан. А летась  прынятая  ініцыятыва па правядзенні  ў райцэнтры культурна-спартыўнага марафону “100 дзён здароўя”,  які аб’яднаў 21 працоўны калектыў райцэнтра, адыграў выключную ролю і дазволіў нам падняцца на п’едэстал пераможцаў, – лічыць Аляксандр Уладзіміравіч.

Галоўны ўрач райЦГЭ перакананы, што гэты поспех стане стымулам для далейшага ўдзелу ў праекце і распаўсюджванні яго правільных ідэй сярод насельніцтва раёна.

Здаровыя гарады і пасёлкі не тыя, дзе ўсе здаровыя, а тыя, дзе змагаюцца за здароўе людзей, перш за ўсё ліквідуючы і зніжаючы ўзровень захворванняў, гвалту і дарожнага траўматызму.

Кацярына КУКАНАВА 

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2025.