Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Першым намеснікам старшыні райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама назначаны Яўгеній Бусько

05.09.2024
Першым намеснікам старшыні райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама назначаны Яўгеній Бусько
 Першым намеснікам старшыні райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама 1 верасня назначаны Бусько Яўгеній Анатольевіч.

Бусько Я. А. нарадзіўся 29 сакавіка 1988 года ў г.п. Карэлічы. У 2012 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці “агранамія”.

Працоўную дзейнасць пачаў у 2008 годзе памочнікам кіраўніка вытворчага ўчастка №1 г.п. Мір КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская”. З 2009 па 2011 год працаваў брыгадзірам вытворчага ўчастка № 1 РСУП “Племзавод Карэлічы”. З 2011 па 2020 год – галоўны аграном КСУП “Племзавод Карэлічы”. Некаторы час працаваў аграномам-кансультантам ЗАТ «Рапсинторг» г. Гродна. З 2020 па 2022 год – галоўны аграном ААТ “Баранавіцкая птушкафабрыка” Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Жанаты. Мае дачку.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.