Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Праца не воўк – у лес не ўцячэ? У Карэліцкім РАУС прайшла прафілактычная акцыя “Не ўпусці свой шанс”

30.01.2024
Праца не воўк – у лес не ўцячэ? У Карэліцкім РАУС прайшла прафілактычная акцыя “Не ўпусці свой шанс”
 У Карэліцкім раённым  аддзеле ўнутраных спраў прайшла  прафілактычная акцыя  “Не ўпусці свой шанс”, накіраваная на аказанне дзейснай дапамогі ў працаўладкаванні грамадзян, якія маюць   нязнятую  судзімасць.

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі міліцыі, упраўлення па працы, занятасці і сац

ыяльнай абароне райвыканкама, Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Працу над памылкамі мінулага людзям, якія маюць судзімасць, даводзіцца рабіць і пасля яе зняцця, вызвалення. Некаторыя спраўляюцца з гэтай нялёгкай ношай. Іншыя, распачаўшы нейкія спробы наладзіць жыццё, спатыкаюцца зноў, трэція нават не спрабуюць выправіць сітуацыю. Такія, як правіла,  становяцца мэтавай аўдыторыяй розных  прафілактычных сходаў.

На сённяшні  момант на ўліку ў РАУС знаходзяцца  152  грамадзяніна, 36 з іх падлягаюць працаўладкаванню.  На  мерапрыемства было запрошана дваццаць чалавек, а з’явіліся на яго – шаснаццаць.  Сярод іх  асуджаныя да папраўчых і грамадскіх работ, асобы, за якімі ўстаноўлены  нагляд, і іншыя асобы, маючыя судзімасць, якія стаяць на адным з улікаў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь.

Да прысутных звярнуўся начальнік аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага райвыканкама   Аляксей  Гаўрош. У сваёй прамове ён адзначыў, што большасць з прысутных  адбылі пакаранне і ім неабходна ўлівацца ў грамадства, наладжваць свой побыт.

– Усё ў вашых  руках.  Іх нельга апускаць і ісці на рэцыдыў. Трэба брацца за любую працу, падшукваючы справу па душы. Кожны з вас павінен разумець, што  калі чалавек злоўжывае спіртнымі напоямі, то рана ці позна  адправіцца на прымусовае лячэнне, а калі здзяйсняе правапарушэнне, то справа абавязкова будзе перадавацца ў суд,  які ў далейшым і вырашыць ваш лёс. Ніякае рашэнне не можа быць прынята без вашага ўдзелу.   Мы вам хочам дапамагчы, а вы часам не жадаеце прымаць гэту дапамогу. Як паказвае практыка, мала хто спяшаецца працаўладкоўвацца. Мы  не можам прымусіць кагосьці працаваць, але вы павінны ведаць, што ўсё гэта накіравана на тое, каб чалавек у далейшым не здзяйсняў правапарушэнняў.

Праца не воўк – у лес не ўцячэ. У гэтым, мабыць, упэўненыя непрацуючыя грамадзяне, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Але іранічная прыказка сёння неактуальная, бо дзяржава зацікаўлена ў садзейнічанні занятасці насельніцтва ўсіх катэгорый.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш давяла прысутным інфармацыю аб наяўнасці вакантных месцаў на прадпрыемствах раёна. Найбольшая колькасць працоўных месцаў засяроджана ў арганізацыях сельскай гаспадаркі.  Увогуле  маецца 274 вакансіі,  з іх па рабочых прафесіях – 125. Быў растлумачаны парадак звароту ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва,  парадак звароту  для атрымання матэрыяльнай, гуманітарнай, юрыдычнай, псіхалагічнай дапамогі. З кожным з прысутных была праведзена індывідуальна-прафілактычная гутарка і прапанаваны магчымыя працоўныя месцы ў адпаведнасці з іх кваліфікацыяй і прафесійнымі навыкамі.

Усё ж такі, якую б працу ні праводзіла дзяржава, праваахоўныя органы і іншыя суб’екты прафілактыкі, вельмі многае залежыць ад самога чалавека. Важна памятаць: былому асуджанаму ідуць насустрач, працягваюць руку дапамогі і аказваюць усялякую падтрымку. Выбраць грамадскае садзейнічанне, стаць на шлях выпраўлення, пачаць новае жыццё хоць і цяжка, але магчыма. Галоўнае – жаданне.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.