Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Продавец магазина «Родны кут» из агрогородка Воронча Елена Мелешко знает, как соответствовать запросам покупателей и трендам времени

08.07.2024
Продавец магазина «Родны кут» из агрогородка Воронча Елена Мелешко знает, как соответствовать запросам покупателей и трендам времени
 Яны могуць не ўсё, але могуць многае. Людзі гэтай сферы дзейнасці забяспечваюць неабходнымі прадуктамі, прывозячы іх нават у аддаленую вёску, яны кормяць смачным абедам, яны прымаюць розныя віды другаснай сыравіны, заплаціўшы за гэта наяўнымі. Усё гэта ўваходзіць у кола абавязкаў работнікаў, якія ў першыя выхадныя адзначаюць сваё прафесійнае свята, – Дзень кааперацыі.

Карэспандэнт газеты “Полымя” пагутарыла  з дырэктарам Карэліцкага  філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Сяргеем Саўко.

– Уся дзейнасць  спажыўкааперацыі накіравана на дабрабыт жыхароў раёна, – адзначае Сяргей Аляксандравіч. – І для гэтага ў нас ёсць прафесійныя калектывы, якія штогадзінна і штохвілінна працуюць на карысць людзей.  Структура філіяла даволі развітая. Напрыклад, у гандлі ў нас працуе 31 магазін  “Родны кут”, 136 населеных пунктаў  абслугоўваюцца сямю аўтамагазінамі. Тэмп росту тавараабароту гандлёвых кропак за шэсць месяцаў бягучага года склаў 104,7%.  У сферы грамадскага харчавання ёсць рэстаран “Колас” і кафэ “Рагнеда”. Галіна нарыхтовак працуе і з фермерамі, і з фізічнымі асобамі, нарыхтоўваючы свежую плодаагароднінную прадукцыю, якую мы потым прадаём жыхарам або адпраўляем на перапрацоўку. Нарыхтоўваем другасныя матэрыяльныя рэсурсы.

Усяго штат Карэліцкага філіяла складае 155 чалавек. У раёне  добра ведаюць работнікаў спажыўкааперацыі і шануюць іх за шматгадовую працу,  паважаюць за сумленнасць, спагадлівасць, разуменне, цярпенне, тактоўнасць.

Сёлета  за добрасумленную працу ў галіне гандлю Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў  узнагароджана прадавец магазіна “Родны кут” з аграгарадка Варонча Алена Мялешка.

Прафесіі прадаўца жанчына прысвяціла  24 гады. За гады працы ў сферы абслугоўвання Алена Міхайлаўна выпрацавала ў сабе ўменне мець зносіны з людзьмі ў любой сітуацыі, захоўваючы спакой, ветлівасць і тактоўнасць, бо савецкі лозунг “Пакупнік заўсёды мае рацыю!» ніхто не адмяняў.

– Сёння ў гандлі працаваць не проста, таму што вялікая колькасць прыватных і дзяржаўных магазінаў стварылі значную канкурэнцыю, але спажывецкая кааперацыя не стаіць на месцы, не страціла свае пазіцыі, развіваецца і ідзе ў нагу з часам. Зараз  нават самы патрабавальны пакупнік знойдзе ў гандлёвых кропках шырокі асартымент прадукцыі, прыгожую выкладку, даступны сэрвіс, сучасны дызайн і можа разлічыцца пластыкавымі банкаўскімі карткамі. І спажывецкая кааперацыя робіць усё магчымае, каб адпавядаць запытам пакупнікоў і трэндам часу, – лічыць суразмоўца.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.