Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Работнікі аграпрамысловага комплексу Карэліцкага раёна ўвайшлі ў лік пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці жывёлагадоўлі

21.11.2024
Работнікі аграпрамысловага комплексу Карэліцкага раёна ўвайшлі ў лік пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці жывёлагадоўлі
  Работнікі аграпрамысловага комплексу Карэліцкага раёна ўвайшлі ў лік пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці жывёлагадоўлі ў 2022 годзе. 17 лістапада іх ушаноўвалі ў Гродзенскай абласной філармоніі. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, першы намеснік старшыні аблвыканкама Юрый Валяваты і іншыя ганаровыя госці.

Юрый Валяваты віншуе с
таршыню СВК «Свіцязянка-2003» Аляксандра Мяцеліцу

Так, сярод сельскагаспадарчых арганізацый, якія спецыялізуюцца на вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, другое месца заняў СВК «Свіцязянка-2003». Сярод малочнатаварных ферм колькасцю не менш за 400 галоў на трэцім месцы аказалася МТФ «Райца-2» СВК «Свіцязянка-2003». Сярод свінагадоўчых комплексаў і ферм з пагалоўем свіней не менш за 4 тысячы галоў свінакомплекс «Лукі» КСУП «Лукі-Агра» заняў трэцяе месца.

Таксама вызначаны лепшыя сярод спецыялістаў і прадстаўнікоў масавых прафесій. Сярод галоўных заатэхнікаў сельскагаспадарчых арганізацый трэцяе месца заняў Віктар Канстанцінавіч Саўко з СВК «Свіцязянка-2003». Сярод заатэхнікаў-селекцыянераў на другім месцы — Наталля Іванаўна Кавалько, якая працуе на МТК «Райца-2» СВК «Свіцязянка-2003». Сярод аператараў па абслугоўванні свінаматак з парасятамі другое месца ў Людмілы Мікалаеўны Карвігі са свінакомплексу «Лукі» КСУП «Лукі-Агра». Работніца гэта ж комплексу Лідзія Дзям’янаўна Гомза стала трэцяй сярод аператараў па вырошчванні парасят-ад’ёмышаў. Сярод аператараў машыннага даення кароў малочных комплексаў, якія працуюць у даільных залах у складзе звенняў, звяно МТК «Райца-2» СВК «Свіцязянка-2003» у складзе Галіны Аляксандраўны Гуцавай, Людмілы Мікалаеўны Пашкевіч, Алены Валянцінаўны Кадлубай стала другім. Сярод аператараў машыннага даення кароў малочных комплексаў, якія працуюць на даільных устаноўках «Малакаправод», першае месца заняла работніца МТФ «Кожава» СВК «Жухавічы» Надзея Мяфодзьеўна Хіневіч. Сярод аператараў па вырошчванні (адкорме) маладняку буйной рагатай жывёлы трэцяе месца ў Ганны Вінцэнтаўны Блашко, якая працуе на комплексе «Пясочная» СВК «Жухавічы».

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.