Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Старшы камбайнер СВК “Маяк-Заполле” Юрый Напорка першым на Карэліччыне пераадолеў тысячны рубеж па намалоце

08.08.2024

 Старшы камбайнер СВК “Маяк-Заполле” Юрый Напорка першым на Карэліччыне пераадолеў тысячны рубеж па намалоце. З працоўным поспехам камбайнера павіншавалі старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка. Яны ўручылі першаму тысячніку грашовую прэмію, дыплом і каштоўныя падарункі.

Юрый Напорка, ураджэнец аграгарадка Краснае, працуе старшым выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, рыхтуе будучых інжынераў для сельскай гаспадаркі. Але кожнае лета, з 2003 года, прыяздждае на малую радзіму, каб дапамагчы роднай гаспадарцы сабраць хлеб. Гаворыць, што для яго гэта справа гонару — працаваць там, дзе шчыравалі на зямлі яго бацька і родныя дзядзькі.

— Я ўдзячны кіраўніцтву сельгаскааператыва за такі высокі давер, — гаворыць Юрый. — Агранамічная служба выдатна пастаралася, каб стаяў добры колас, такі хлеб прыемна ўбіраць. Тым больш радасна, што ў гэтым годзе выйшаў першым тысячнікам у раёне. А тое, што нас, хлебаробаў, віншуюць з дасягненнямі прама на полі, толькі прыбаўляе сілаў і надае стымул у рабоце. Галоўнае ў нашай справе — сумленна працаваць, тады і поспех прыйдзе.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.