Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў з працоўным калектвам Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва

16.09.2024
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў з працоўным калектвам Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва
 У гэты дзень члены ІПГ № 2 Карэліцкага райвыканкама, якую ўзначаліў яе кіраўнік – старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў – сустрэўся з працоўным калектвам Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва.

“Гісторыя беларускай дзяржаўнасці – аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання”– тэма, што была асвечана перад калектывам працаўнікоў. Прамоўца падкрэсліў значнасць даты 17 верасня, дадаўшы, што сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны, а Дзень народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

У сваім выступленні Аляксандр Віктаравіч акрэсліў перспектывы развіцця аб’ектаў раёна: добраўпарадкаванне тэрыторыі каля возера Быкава, правядзенне рамонтных работ на стадыёне ў г.п. Карэлічы, адкрыццё дзіцячай пляцоўкі ў г.п. Мір.

Падчас сустрэчы з працаўнікамі УКП БАН прагучалі пытанні, адрасаваныя РУП ЖКХ наконт рамонту даха, а таксама правядзенні капітальнага рамонту дома.

Галоўны інжынер РУП ЖКГ Мікалай Лукашкоў адзначыў, што дадзенае пытанне будзе ўзята на кантроль.

Бытавікоў таксама хвалявала пытанне раскладу руху грамадскага аўтатранспарту па выхадных днях у вёску Тарасавічы.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.