Падзякай Гродзенскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” ўзнагародзілі студэнцкі сельскагаспадарчы атрад “Зара” імя Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Зянонавіча Царука, які працаваў на базе СВК «Свіцязянка-2003». Камандзір атрада — Дар’я Філіпава, камісар — Уладзіслаў Крывіцкі. Таксама падзяка за аказанне садзейнічання ў развіцці руху студэнцкіх атрадаў, рэалізацыю праектаў і праграм Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “БРСМ” аб’яўлена Карэліцкаму раённаму выканаўчаму камітэту.
Усяго ў 2022 годзе ў Карэліцкім раёне была арганізавана работа дзесяці студэнцкіх атрадаў: 9 сельскагаспадарчых і аднаго педагагічнага, у якіх працавалі 155 чалавек.