Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Свята “#МоладзьЁсць!” сабрала ў Карэлічах творчых, энергічных і пазітыўных

01.07.2024
Свята “#МоладзьЁсць!” сабрала ў Карэлічах творчых, энергічных і пазітыўных
 Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі — сапраўднае свята маладосці, творчасці і пазітыву, энергіі і запалу.

Свята “#МоладзьЁсць!”, якое прайшло на сцэне летняга амфітэатра  ў  парку г.п.  Карэлічы, аб’яднала не толькі маладых людзей, але і тых, хто малады душой.

На пляцоўцы каля летняга амфітэатра ў гэты дзень сабраліся не толькі тыя, хто па ўзросце прылічае сябе да моладзі, але і тыя, хто проста малады душой і гатовы да новых уражанняў.  Шмат на свяце было маладых сем’яў з маленькімі дзецьмі, для якіх таксама былі прадуманы розныя забавы, працавалі атракцыёны.

Госці свята перш за ўсё траплялі на інтэрактыўныя пляцоўкі, якія падрыхтавалі з гэтай нагоды спецыяльныя праграмы.

З цікавасцю карэліччане затрымліваліся каля выставы-продажу сувеніраў ручной работы ад Карэліцкага Дома рамёстваў, а таксама рабілі дзецям аквагрым.

Была арганізавана работа гандлёвых кропак індывідуальных прадпрымальнікаў.

Да ўдзельнікаў урачыстасці звярнуўся намеснік старшыні Савета працоўнай моладзі Карэліцкага раёна Юрый Юрчык:

-Сёння мы адзначаем асаблівае свята – Дзень моладзі і студэнцтва. У гэты дзень ушаноўваем тых, хто з’яўляецца рухаючай сілай нашага грамадства, хто поўны энергіі і новых ідэй.

Маладосць – гэта не проста перыяд жыцця, гэта стан душы, час бесперапыннага росту, пошуку і адкрыццяў. Гэта час, калі кожны дзень прыносіць новыя веды, знаёмствы і магчымасці. Дзякуючы нашым смелым марам і амбіцыйным планам свет мяняецца да лепшага.

Вітала ўдзельнікаў свята і дырэктар Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Гароднік:

– Маладосць – бясцэнны час, калі закладваецца трывалы падмурак будучыні, на якім трэба будзе будаваць шчасце для сябе і родных. Жадаю ўсім шанаваць кожнае імгненне, беражліва захоўваць лепшыя ўспаміны і, марачы пра большае, радавацца ўсяму добраму, што ёсць у нашым жыцці! Быць актывістам  – гэта значыць валодаць асаблівай энергіяй, жывой і непаўторнай, пры гэтым несці яе іншым, умець прыцягнуць і зацікавіць.

На свяце былі ўзнагароджаны ўдзельнікі раённага конкурсу “Горад без наркотыкаў”.

Пасля афіцыйнай часткі гледачы  атрымалі асалоду і зарад пазітыўных эмоцый ад канцэртнай праграмы артыстаў беларускай эстрады Кацярыны Гаўрылюк, Аляксандра Салаўёва і тэатра мыльных бурбалак.

Пад заслону свята  адбыўся розыгрыш у намінацыях  «Самае крэатыўнае віншаванне», “Самыя модныя акуляры”,   “Самая яркая футболка”,  “Самы запальны танец”.

Завяршылася мерапрыемства святочнай дыскатэкай.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.