Галоўным пытаннем на пленуме раённай арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” стала абранне першага сакратара. Аднагалосным рашэннем на пасаду выбралі Таццяну Шэўчык, якая да гэтага працавала інструктарам-метадыстам па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце Карэліцкага фізкультурна-спартыўнага клуба.
Падзякаваўшы прысутным за аказаны давер, Таццяна Аляксандраўна адзначыла, што мае намер падтрымліваць смелыя і крэатыўныя ідэі карэліцкай моладзі.
— Я гатова шчыра працаваць і зрабіць свой уклад у дасягненне агульных мэт, — падкрэсліла Таццяна. — Сваёй галоўнай задачай лічу зацікавіць моладзь грамадскім жыццём раёна, згуртаваць яе і вырашаць пастаўленыя задачы разам.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара