Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Карэлічах адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь (+відэа)

15.05.2024
У Карэлічах адзначылі Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь (+відэа)
 

14 мая на плошчы 17 Верасня райцэнтра карэліччане і госці адзначылі свята — Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Герб, сцяг і гімн дзяржавы — галоўныя сімвалы незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух. Яны адлюстроўваюць пэўныя бакі нацыі і дзяржавы, даючы ўяўленне аб гістарычным шляху краіны і яе нацыянальных каштоўнасцях.

Права ўзняць сцяг Рэспублікі Белаусь прадастаўлена сям’і Жук з вёскі Некрашэвічы Турэцкага сельсавета. Фёдар Мікалаевіч — дырэктар ААТ «Карэлічы-Лён», у 2023 годзе яму прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Гродзеншчыны». Таццяна Аркадзьеўна працуе кіраўніком справамі Лукскага сельсавета.

А сям’я Александровых з райцэнтра мела ганаровае права ўзняць сцяг гарадскога пасёлка Карэлічы. Васілій Віктаравіч Александроў з’яўляецца намеснікам начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, Алена Леанідаўна — бухгалтар ДУ «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна».

У гэты дзень рады Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі папоўнілі новыя члены: Мікіта Гарбачоў, Ксенія Кавалевіч, Ягор Каляда, Уладзіслаў Крывапуст, Аляксей Пахольчык, Вольга Штурма. Маладзёжны лідар уручыла ім членскія білеты.

У рамках дзяржаўнага свята аб’яўлены старт маладзёжнаму велапрабегу па месцах увекавечвання воінскай славы. Дала старт мерапрыемству першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аксіння Ждан.

Мерапрыемства прайшло ў рамках абласной акцыі «Сімвалы незалежнанасці, міру і стварэння». Актывісты БРСМ стартавалі ад цэнтральнай плошчы 17 верасня. Маладыя людзі трымалі ў руках дзяржаўныя сцягі.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА «Беларускі саюз жанчын» Нэлі Маісеенка расказала пра акцыю:
— Маршрут праклалі па ўсім раённым цэнтры, каб чарговы раз нагадаць жыхарам пра важнасць нашых дзяржаўных сімвалаў. Галоўная ідэя любой дзяржаўнай сімволікі — адлюстраваць найважнейшыя ідэалы і духоўныя каштоўнасці нацыі, патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі, характар народа. Унутры краіны і за яе межамі, на зямлі і ў космасе, на міжнародных форумах і спартыўных турнірах яна будзе служыць эмблемай нашай дзяржавы, атрыбутам яе суверэнітэту і сілы, падмацоўваючы пачуццё патрыятызму ў грамадзян краіны і павагу да Беларусі ва ўсім свеце.
Завяршыўся велапрабег ускладаннем кветак да мемарыяльнага комплексу «Зорка».

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.