Для ўрачыстага адкрыцця свята слова прадастаўляецца намесніку старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Яўгену Чычкану.
Прадстаўнік мясцовай улады павіншаваў дзяцей з наступленнем лета і канікул, пажадаў добра адпачыць і захоўваць усе правілы бяспекі, а бацькам праяўляць пра іх пастаянныя ўвагу і клопат. Яўген Мікалаевіч уручыў дыпломы аб заканчэнні ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» яе выпускнікам.
Дыпломы і каштоўныя падарункі атрымалі неаднаразовыя пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў па гандболе Дзіна Сас, Аляксандра Клаўсуць, Яўгенія Лаўровіч, Ксенія Кузьміч.
За поспехі ў вучобе, удзел у абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах адзначана Арына Герасімава; за поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел ў творчым жыцці школы — Паліна Герасімава; за актыўны ўдзел у творчым жыцці школы, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах — Мілана Кудрыцкая — навучэнкі ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў».