Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Карэліцкім раёне праведзены агляд-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

13.05.2024
У Карэліцкім раёне праведзены агляд-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху
 12 мая на базе ДУА “Лукская сярэдняя школа” супрацоўнікамі МА ДАІ Навагрудскага РАУС сумесна з раённымі аддзеламі адукацыі, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі,  РК ГА  “БРСМ”,  Карэліцкай раённай арганізацыяй Беларускага Чырвонага Крыжа праведзены  агляд-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху, у якім прынялі  ўдзел  шэсць каманд устаноў адукацыі раёна.

Праграма злёту абяцала быць насычанай. Да дзесяці гадзін да месца збору сталі пад’язджаць аўтобусы з камандамі-ўдзельнікамі,  юнакі і дзяўчаты,  хвалюючыся,  актыўна абмяркоўвалі магчымыя заданні.

Віталі ўдзельнікаў мерапрыемства і пажадалі поспехаў у вывучэнні і прымяненні правілаў дарожнага руху загадчык сектара ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзь Карпаленка і старшы дзяржінспектар МА ДАІ Навагрудскага РАУС Аляксандр Палуян.

Усе ўдзельнікі ўпарта змагаліся за званне каманды-лідара ЮІД раённага этапу і магчымасць адправіцца на абласны злёт юных інспектараў. На працягу некалькіх гадзін яны дэманстравалі  веды правілаў дарожнага руху ў ходзе тэарэтычнага экзамену, уменні аказваць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым. Відовішчным стаў конкурс, у якім удзельнікі дэманстравалі навыкі фігурнага і практычнага  кіравання веласіпедам, віртуозна аб’язджаючы ўстаноўленыя на шляху перашкоды. Па выніках конкурсаў першае месца заняла каманда ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І Сташэўскай”, другое  – каманда ДУА “Лукская сярэдняя школа”, трэцяе  – каманда ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа”. Каманды-пераможцы атрымалі дыпломы, каштоўныя падарункі і салодкія прызы. Таксама граматамі  і падарункамі  на асобных этапах  конкурснай праграмы адзначаны самыя актыўныя   ўдзельнікі спаборніцтваў.

– Прафілактыка дзіцячага траўматызму – адзін з асноўных напрамкаў у рабоце Дзяржаўтаінспекцыі. А штогадовы злёт – гэта толькі частка той работы, якая з году ў год вядзецца супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі, педагогамі, школьнікамі. Прафілактычная дзейнасць падахвочвае дзяцей і  іншых удзельнікаў дарожнага руху выконваць правілы і быць уважлівымі і дысцыплінаванымі на дарогах, – адзначыў Аляксандр Палуян. – Дзеці лепш засвойваюць і разумеюць правілы, калі гэта ім прапануецца  ў выглядзе гульні, віктарыны або эстафеты.

Кіраўнік каманды пераможцаў з ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І Сташэўскай” Міхаіл Шаплыка лічыць:

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.