Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

В г.п. Мир в память о жертвах Холокоста состоялся митинг

30.01.2024
В г.п. Мир в память о жертвах Холокоста состоялся митинг
 27 студзеня па ўсім свеце адзначаецца дзень памяці ахвяр Халакосту. Памяць пра жудасныя падзеі Другой сусветнай вайны не павінна знікаць у часе. Мы абавязаны захаваць успаміны аб тых, хто загінуў у тыя жорсткія гады.

У гэты дзень у г.п. Мір ушанавалі памяць мірных жыхароў, расстраляных ля сценаў старажытнага замка.

Праз тры месяцы пасля акупацыі немцы, выконваючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Міры гета. У яго перасялілі ўсіх яўрэяў мястэчка. У першай “акцыі” па знішчэнні яўрэйскага народа ў ліпені 1941 года было забіта 20 яўрэяў. Падчас другога масавага расстрэлу ў лістападзе 1941 года было забіта больш чым 1600 яўрэяў.

Першым слова трымаў старшыня Мірскага сельвыканкама Аляксандр Маркевіч:

— У лістападзе 1941 года на гэтым месцы было зверскі забіта амаль 1700 мірных жыхароў мястэчка Мір. Іх усіх проста сабралі, звезлі ў гэты яр, дзе знішчылі. Мы заўжды захоўвалі памяць пра сваіх продкаў і ганарова неслі яе будучым пакаленням. Я хачу папрасіць вас: любіце сябе, сваю сям’ю, сваю Радзіму. Зрабіце ўсё, каб на нашай зямлі не паўтарылася тое гора, якое было ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Затым перад прысутнымі выступіла навуковы супрацоўнік установы “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей”, першы сакратар Карэліцкай раённай арганізацыі “Камуністычная партыя Беларусі” Марыя Беленава:

— Дзень памяці ахвяр Халакосту — час успомніць усе жахі вайны. У імя светлай памяці ўсіх, хто без віны загінуў у той жудасны час, мы павінны памятаць урокі гісторыі, у тым ліку Халакост, каб зберагчы мір і ніколі не дапусціць паўтарэння нацызму. Аб’яўленне 2023 года Годам міру і стварэння актуальна як ніколі. Мір сёння — гэта галоўнае, для чаго неабходна жыць.

Памяць пра тых, каму мы абавязаны свабодай і шчасцем, не згасне. Аб гэтым мы павінны памятаць паўсюль і заўжды.

Перад прысутнымі выступіла першы сакратар Карэліцкай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» Аксіння Ждан:

— Веданне і разуменне сваёй гісторыі важней за ўсё. Наша задача — захаваць памяць пра тыя падзеі, перадаць нашым дзецям дакладныя звесткі, сапраўдную гісторыю. Кожны з нас можа зрабіць свой унёсак у захаванне памяці аб ахвярах нацызму. Для гэтага неабходна не толькі памятаць самому, але і гаварыць пра гэта — у першую чаргу дзецям. Толькі так мы атрымаем права спадзявацца, што трагедыя, падобная на Халакост, больш ніколі не паўторыцца. Светлая памяць усім, хто быў бязвінна забіты.

Мы будзем заўжды памятаць пра тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам права на мір і спакой.

Усіх, хто загінуў на той страшнай вайне, ушанавалі хвілінай маўчання.

Пасля мітынгу ідэалагічны актыў раёна накіраваўся ў Мірскі замак, дзе арганізавана выстаўка, прысвечаная памяці яўрэяў, якія загінулі ў часы Другой сусветнай вайны.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.