"Асцярожна: махляры!" — тэма выступлення оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Карэліцкага раённага аддзела ўнутраных спраў Артура Стасевіча.
Праваахоўнік звярнуў увагу прысутных на тое, як не трапіць на вуду махляроў і паведаміў пра найбольш папулярныя схемы падману грамадзян. Сярод іх — вішынг, інвестыцыйныя платформы, фэйкавыя магазіны, фішынг, уцягненне у кіберзлачыннасць і іншыя. "Лёгкіх грошай не бывае — запомніце аб гэтым! Будзьце ўважлівыя і не давярайце незнаёмым!" — адзначыў прамоўца.
Яўген Чычкан заклікаў ідэологаў раёна давесці дадзеную інфармацыю да членаў працоўных калектываў. Штомесячна трэба арганізоўваць сустрэчы ў калектывах, на якіх паведамляць свежыя навіны. Сярод іх — тэмы прафілактычных накірункаў, а зараз, у дні правядзення жніва, паведамляць аб пераможцах спаборніцтва — гэта гонар карэліцкай зямлі.
На нарадзе таксама абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да юбілейных дат Карэліцкага раёна.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Святланы МАЛАХВЕЙ