Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

В Кореличах ко Дню Государственного флага, Государственного гимна и Государственного герба Республики Беларусь провели праздничное мероприятие «Символы моей страны»

12.05.2024
В Кореличах ко Дню Государственного флага, Государственного гимна и Государственного герба Республики Беларусь провели праздничное мероприятие «Символы моей страны»
 На галоўнай плошчы райцэнтра адзначылі свята, якое прысвячалася Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Тут сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, ветэраны, моладзь, госці.

У пачатку мерапрыемства прадстаўнікамі сілавых структур і ўдзельнікамі патрыятычнага клуба «Віцязь» дзяржаўнай установы адукацыі «Лукская сярэдняя школа» ўрачыста выносяцца Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь.

Для ўзняцця сцяга Рэспублікі Беларусь запрашаюцца трактарыст-машыніст СВК «Маяк-Заполле» Мікалай Сялецкі, дырэктар ААТ «Карэлічы-Лён» Фёдар Жук і трактарыст гэтага прадпрыемства Аляксандр Кныш, вучань 11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» Аляксей Самец, дырэктар СВК «Жухавічы» Дзмітрый Янкоўскі старшыня КСУП “Лукі-Агра” Мікалай Гавіна і пераможца алімпіяды па фізічнай культуры, сярэбраны прызёр абласных спаборніцтваў па гандболе «Стремительный мяч» Аляксандра Арабковіч.

Гімн Рэспублікі Беларусь гучыць у выкананні творчых калектываў устаноў культуры раёна і ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства.

 

Слова прадстаўляецца старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэю Гардзею. Кіраўнік раёна шчыра павіншаваў прысутных з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь:

— Кожная незалежная дзяржава мае свае сімвалы. З набыццём сцяга, герба і гімна Рэспубліка Беларусь замацавала свой статус як незалежнай і суверэннай дзяржавы. Нягледзячы на сённяшні беспрэцэдэнтны знешні націск, беларускі народ з гонарам адстойвае нацыянальныя інтарэсы. Эталон герба і Палажэнне аб сцягу зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 1995 года па выніках праведзенага 14 мая 1995 года рэспубліканскага рэферэндуму. У 2002-м былі зацверджаны тэкст і музычная рэдакцыя Дзяржаўнага гімна. Змены ў адлюстраванні герба адбыліся ў 2021 годзе. Указам Прэзідэнта Беларусі ад 12 красавіка 2023 года № 105 назва дзяржаўнага свята была заменена на Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Старшыня райвыканкама падкрэсліў, што гэты памятны дзень адзначаюць у нашай краіне з асаблівым гонарам, бо яго галоўныя сімвалы — важнейшыя атрыбуты дзяржаўнасці. Яны адлюстроўваюць асноўныя каштоўнасці і ідэалы нашай краіны, сярод якіх незалежнасць, любоў да Айчыны, імкненне жыць і працаваць у міры і згодзе. Іх сэнсавае выкананне складаецца з традыцыйных каштоўнасцей нашага народа, адлюстроўваючы міласэрнасць і сяброўства, душэўную шчодрасць, а таксама непахісную пазіцыю ў ахове суверынітэту нашай дзяржавы.

— Апошнія некалькі гадоў мы па-асабліваму сталі адчуваць, наколькі важна, каб менавіта дзяржаўныя сімвалы вызначалі ідэнтычнасць і ўнікальнасць народа. Нашы герб, сцяг, гімн былі выбраны людзьмі, і ніхто не ў праве навязваць беларусам чужыя ідэалы. Заўсёды будзем адчуваць гонар, бачачы як развяваецца Дзяржаўны сцяг суверэннай Беларусі, нас будуць перапаўняць любоў да краіны пры выкананні Дзяржаўнага гімна і, безумоўна, з асаблівым хваляваннем  будзем расказваць сваім дзецям аб кожным элеменце Дзяржаўнага герба, бо нашы грамадзяне — сапраўдныя патрыёты. Яны асабліва паважаныя і ў асяроддзі нашай моладзі, якая толькі фарміруецца, і ў больш старэйшага пакалення, — адзначыў Андрэй Гардзей. — Імкненне да міру, адданасць роднай зямлі і гатоўнасць ствараць дзеля будучых пакаленняў дапамагалі беларусам ва ўсе часы заставацца вернымі сабе і сваім прынцыпам. Упэўнены, што гэтыя якасці дазволяць нам не толькі выстаяць перад тварам сённяшніх выклікаў, але і прыўмножыць дасягненні суверэннага перыяду.

Адданасць і любоў да Радзімы, павага да дзяржаўных сімвалаў закладваюцца ў першую чаргу ў сям’і. Таму мы, бацькі, павінны быць узорам для сваіх дзяцей, павінны расказваць ім аб нашай краіне, шматвекавых традыцыях і асноўных каштоўнасцях.

Берагчы і паважаць дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь — абавязак кожнага грамадзяніна. Няхай гэтае свята садзейнічае кансалідацыі нашага грамадства, захаванню пераемнасці пакаленняў, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці за сваю краіну і гатоўнасці самааддана працаваць дзеля росквіту Карэліцкага раёна і роднай Рэспублікі Беларусь! Моцнага вам здароўя, міру, дабрабыту і новых стваральных здзяйсненняў!

Першы сакратар Карэліцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Аксіння Ждан шчыра павіншавала са святам, і адзначыла, што менавіта сцяг, гімн і герб адлюстроўваюць незалежнасць краіны, нашы людзі — патрыёты, а наша моладзь — будучыня Беларусі.

 

Для ўручэння маладзёжных білетаў грамадскагага аб’яднання «БРСМ» на сцэну запрашаюцца Дзмітрый Шманай, Злата Марушка, Герман Кіўло, Алеся Зайко, Мікіта Ложачнік, Генадзій Лістук, Мацвей Сап’янік, Яраслаў Утлік.

Гучыць Клятва вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь. Ад маладога пакалення Карэліччыны яе гавораць члены ГА «БРСМ» і Карэліцкай раённай арганізацыі «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыі.

Увазе ўдзельнікаў святочнага мерапрыемства была паказана канцэртная праграма «Мы — беларусы!»

Лілія АРЦЮХ, дырэктар ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка»,намеснік старшыні Карэліцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын»:

— Патрыятызм кожнага чалавека непарыўна звязаны з пяшчотнымі, паважлівымі адносінамі да галоўных сімвалаў сваёй краіны. Ушаноўваць і паважаць свой герб і сцяг — справа гонару кожнага беларуса. Нашы дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю. Музыка гімна — урачыстая, і ў той жа час закранае струны душы. «Мы, беларусы, мірныя людзі», — гэтыя радкі гімна перадаюць сутнасць жыхароў нашай краіны: дабрыню, узаемадапамогу, памяркоўнасць. У Беларусі прадстаўнікі розных народаў адчуваюць сябе як дома, і дзяржаўныя сімвалы становяцца ўсенароднымі, нягледзячы на нацыянальнасць кожнага з нас.

Мерапрыемствы напярэдадні свята праходзяць у бібліятэках раёна. Арганізоўваюцца тэматычныя выставы, праводзяцца інфармацыйныя гадзіны. Бібліятэкары расказваюць аб гісторыі стварэння герба, сцяга і гімна Беларусі — галоўных атрыбутаў. Моладзі напамінаюць аб тым, якія галоўныя нацыянальныя, культурныя, духоўныя каштоўнасці адлюстраваны ў дзяржаўных сімвалах. Паважаць сімвалы дзяржавы — значыць паважаць сваю краіну, свой народ, сваю гісторыю.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.