Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

В Кореличах обсудили отдых и оздоровление детей в летний период

24.05.2024
В Кореличах обсудили отдых и оздоровление детей в летний период
 22 мая ў Карэлічах прайшла нарада па пытаннях аздараўлення  і занятасці дзяцей у летні канікулярны перыяд

Удзел у пасяджэнні прынялі  намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан, начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч, прадстаўнікі  зацікаўленых служб і  ведамстваў.

Пра якасць падрыхтоўкі дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга аздараўленчага сезону расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Марына Станкевіч.

— У раёне ў летні перыяд запланавана аздаравіць з выкарыстаннем дзяржаўнай датацыі 727 дзяцей: у лагерах з дзённым знаходжаннем — 277,  у лагерах з кругласутачным – 345.  На базе ўстаноў адукацыі  будуць працаваць чатыры лагеры працы і адпачынку, 13 прышкольных лагераў з дзённым знаходжаннем.  На тэрыторыі ДАЛ “Вясёлка” дзеці будуць адпачываць у  неперасоўным палатачным лагеры. Прадоўжана практыка арганізацыі лагера з дзённым знаходжаннем для дзяцей-інвалідаў на базе ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця Карэліцкага раёна” (запланавана аздараўленне 6 дзяцей).

Арганізацыя  работы ДАЛ “Вясёлка” плануецца ў наступным профільным рэжыме: першая змена (10.06—18.06) – неперасоўныя палатачныя лагеры; другая змена  (22.06—06.07) – па асновах бяспекі жыццядзейнасці; трэцяя змена (27.07—09.08) – грамадзянска-патрыятычнага профілю, лідарскага складу; чацвёртая змена (28.07—11.08) – краязнаўчага профілю; пятая змена (15.08—23.08) – спартыўная.

Марына Аляксандраўна  адзначыла, што падчас падрыхтоўкі да аздараўленчага сезону з раённага бюджэту было выдаткавана 20 тыс. руб., са сродкаў Прадстаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і курортным лячэнні насельніцтва – 2,4 тыс. руб. Акрамя гэтага,  былі выдзелены  грашовыя сродкі, заробленыя падчас рэспубліканскага суботніка – 6,9 тыс. руб.  На 20 мая бягучага года  ўжо зрасходавана 23,5 тыс. руб., што складае 80,2% ад запланаванай сумы.

 Арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна праведзены бягучы рамонт будынкаў, памяшканняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі ДАЛ “Вясёлка”: адрамантаваны пешаходныя дарожкі,  каля двух спальных карпусоў  заліты бетонныя пляцоўкі.  Вымашчана пліткай падлога ў будынку клуба.  Адрамантаваны ўсе спальныя домікі, альтанкі, будынкі і памяшканні медыцынскага блока, пляцоўкі каля аб’екта харчавання. Праведзена абследаванне і ачыстка дна возера Свіцязь у месцах купання выхаванцаў лагера.

На нарадзе былі  агучаны прыярытэтныя і асноўныя напрамкі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў аздараўленчых лагерах і ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў ходзе летняй аздараўленчай кампаніі 2024 года, асветлены аспекты медыцынскага абслугоўвання, даведзены гігіенічныя патрабаванні да арганізацыі работы, а таксама разгледжаны пытанні аховы грамадскага парадку, занятасці непаўналетніх, фінансавання аздараўленчых лагераў, арганізацыі харчавання, кадравага забеспячэння. На ўсе пытанні, якія цікавілі ўдзельнікаў нарады, былі дадзены слушныя адказы.

Падводзячы вынікі сустрэчы, намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан падкрэсліў,  што галоўнае багацце нацыі – здароўе людзей.  Клапоцячыся пра здароўе падрастаючага пакалення, мы клапоцімся пра будучыню краіны, а сумеснымі намаганнямі мы зможам  стварыць усе ўмовы, каб лета-2024  стала карысным і  эфектыўным для нас і нашых дзяцей.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.