Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

В Кореличах провели районный выпускной бал «На взлёт!»

16.06.2024
В Кореличах провели районный выпускной бал «На взлёт!»
 

Раённы выпускны баль заўсёды заварожвае і ўскалыхвае душу. Прыгожа апранутыя юнакі і дзяўчаты, педагогі і бацькі, прадстаўнікі мясцовай улады і госці збіраюцца разам.

 

З нагоды адкрыцця раённага выпускнога балю права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца медалістам Максіму Дорашу, Дар’і Качан, Максіму Пуцята, Мікіце Саку, Аляксандру Шабану.
Гучыць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

Слова трымае старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Гардзей:
— Паважаныя выпускнікі, педагогі, бацькі!
На працягу многіх гадоў у раёне склалася добрая традыцыя ва ўрачыстай абстаноўцы праводзіць выпускнікоў школ у дарослае жыццё. Зусім нядаўна адзвінеў апошні званок для 76 выпускнікоў раёна, у мінулым засталіся цэнтралізаваныя экзамены.
Заканчэнне школы з’яўляецца незабыўным, хвалюючым момантам у жыцці кожнага чалавека. Для нашых выпускнікоў заканчваецца мілае, бесклапотнае дзяцінства, наперадзе — дарослае, самастойнае жыццё з хваляваннямі, трывогамі, радасцямі.
Выпускнікі школ раёна паспяхова справіліся з экзаменамі, паказалі высокі ўзровень ведаў па многіх прадметах і 5 выпускнікоў прадстаўлены да ўзнагароджвання залатым медалём. Па выніках цэнтралізаванага экзамену ў раёне тры стобальных вынікі па беларускай мове.
Дарагія выпускнікі!
Сярод вас нямала пераможцаў і прызёраў раённых і абласных алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, розных творчых конкурсаў і спаборніцтваў. Вы атрымалі добрыя стартавыя магчымасці для працягу адукацыі. Дзякуй вашым настаўнікам, вашым мудрым дарадцам. А ключ да далейшай паспяховасці — у вашых уласных руках. Толькі дабіўшыся поспеху ў жыцці, вы дапаможаце росквіту нашага раёна і рэспублікі.
Філосаф сказаў калісьці, што чалавек шчаслівы, калі ў яго ёсць любоў, здароўе і калі жывуць яго бацькі. Таму самыя цёплыя словы я адрасую бацькам, якія ганарацца сёння вамі, сваімі дзецьмі, і разам з вамі хвалююцца, трывожацца за ваш далейшы лёс, шчыра дапамагаюць зрабіць вам свядомы выбар.
Дарагія выпускнікі!
Самае галоўнае, каб вы ўсе былі добрымі людзьмі і дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Хочацца пажадаць усім паспяхова выбраць прафесію па душы, бо ад гэтага выбару ў многім будзе залежыць, як складзецца ваша жыццё.
Кіраўнік раёна пажадаў выпускнікам гладкай дарогі, добрых сяброў, поспехаў. Быць упэўненымі ў сабе і сваіх ведах. Удачы і быць шчаслівымі!

За высокія вынікі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама ў адукацыйных, творчых і спартыўных мерапрыемствах прэмія Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта імя Ігната Дамейкі ўручаецца Дар’і Качан з ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы» і Глебу Каласоўскаму з ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай».

 

прывітальнымі словамі да выпускнікоў звяртаецца начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч:
— Дарагія выпускнікі! Паважаныя педагогі, бацькі, госці!
Няма прадмовы да сённяшняга свята, усё гаворыць само за сябе. Прыгожыя юнакі і дзяўчаты, учарашнія школьнікі ў цэнтры ўвагі. І нам усім хочацца сказаць ім самыя лепшыя словы і наказы.
Дарагія выпускнікі 2024 года — Года якасці!
Вучэбныя класы пакідаюць сёння 76 выпускнікоў, 5 будуць узнагарожаны залатым медалём, 25 атрымаюць Пахвальныя лісты за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.
Школа — гэта той час, які дорыць нам сяброў, памяць аб якіх застанецца на ўсё жыццё. Школа будзе памятаць вас такімі, якімі вы ёсць.
Дарагія мае хлопчыкі і дзяўчынкі! Чалавек не можа жыць без мэты, ідэалаў і маралі. А таму імкніцеся заўсёды слухаць голас свайго сэрца і клапатлівыя падказкі сваіх бацькоў — самых дакладных сведкаў вашых учынкаў.
Ірына Асташэвіч пажадала выпускнікам сустрэчы з разумнымі, справядлівымі людзьмі, якія годна ацэняць іх здольнасці і дапамогуць здзейсніць мары. Зрабіць правільны выбар будучай прафесіі, якая прынясе задавальненне.
Ірына Валер’еўна павіншавала бацькоў выпускнікоў і пажадала ўсім здароўя і дабрабыту, міру ў кожным доме і кожнай сям’і. І каб толькі ўдача і поспех спадарожнічалі дзецям.
Ідуць выпускнікі. Застаюцца школа і настаўнікі. Новая дзетвара будзе запаўняць школьныя кабінеты. Такі лёс настаўніка — лёс складаны, але цікавы. Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама пажадала калегам новых незабыўных выпускнікоў, здароўя, радасці, натхнення і ўдачы. Выпускнікам зычыла: «Няхай усё добрае і цудоўнае асвятляе ваш шлях наперадзе, а ваша душа ніколі не ведае адзіноцтва, і побач
з вамі будуць вашы любімыя і блізкія людзі. Здароўя, жыццялюбства, веры вам. У добры шлях, маладое пакаленне 21 стагоддзя, выпускнікі 2024 года!»
На сцэну запрашаюцца выпускнікі для ўручэння залатых медалёў «За выдатныя поспехі ў вучэбнай дзейнасці» і Падзячных пісем іх бацькам. Такога гонару сёлета ўдастоены Максім Дораш, Дар’я Качан, Мікіта Сак, Аляксандр Шабан з ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы» і Максім Пуцята з «Сярэдняя школа г. п. Мір імя Г. І Сташэўскай».

Загадчык сектара культуры райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Шпакоўская жадае выпускнікам раёна знайсці сваю дарогу ў жыцці і выказвае словы шчырай падзякі настаўнікам і бацькам за іх выхаванне, жадае моцнага здароўя і ўсіх зямных даброт.

Ушаноўваюцца класныя кіраўнікі: Галіна Мікалаеўна Алексіевіч (Цырынская СШ), Мікалай Іванавіч Гавака (Красненская СШ), Надзея Іванаўна Гурын (СШ № 1 г.п. Карэлічы), Тамара Іосіфаўна Яўсей (Райцаўская СШ імя У.А. Галавача), Ганна Паўлаўна Карп (Турэцкая СШ), Людміла Мікалаеўна Кобзева (СШ г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай), Іна Мікалаеўна Кошур (СШ № 2 г. п. Карэлічы), Яўген Генадзьевіч Крывашэя (Жухавіцкая СШ).

Галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Полымя», старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Іна Лейка павіншавала выпускнікоў са святам маладосці, энергіі і прыгажосці. Пажадала знайсці прызванне і тую навучальную ўстанову, якая стане роднай як школа. «Сімвалам грамадскага аб’яднання «Белая Русь» з’яўляюцца тры ветразі. Няхай вашы маладыя жыцці праходзяць пад ветразямі Веры, Надзеі, Любові! Будзьце шчаслівымі, здаровымі і ўсміхайцеся!» — заклікала Іна Іосіфаўна.

За высокія вынікі ў вучэбнай, навукова-даследчай, інтэлектуальнай, творчай і грамадскай дзейнасці прэміяй РА РГА «Белая Русь» узнагароджваюцца выпускнікі ДУА «Сярэдняя школа імя Г. І. Сташэўскай» Анастасія Камароўская і ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» Арына Трусевіч.

Права ўручыць стыпендыі Гродзенскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» і павітаць выпускнікоў прадстаўляецца старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксею Гаўрошу.

Прадстаўнік мясцовай улады шчыра павіншаваў выпускнікоў з заканчэннем школы і выказаў спадзяванне, што яны дасягнуць пастаўленай мэты ў жыцці і будуць працаваць на карысць сабе і краіны. Пажадаў шчасця, здароўя, мірнага неба. Дыпломы і стыпендыі Беларускага дзіцячага фонду ўручаюцца выпускнікам Мілане Кудрыцкай з ДУА «Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна» і Аляксандры Утлік з ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Карэлічы», сертыфікат — Паліне Ханько з ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай».

За высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Ганаровыя граматы і стыпендыі абласнога аддзялення Беларускага фонду міру атрымліваюць Аляксей Самец з ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» і Мілана Кныш з ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы».

З наказам і благаслаўленнем звярнуўся да юнакоў і дзяўчат настаяцель царквы святых апосталаў Пятра і Паўла, іерэй Ігар Пірог, які пажадаў выбраць любімую справу, захаваць чысціню душы, не забываць бацькоў і настаўнікаў. Нагадаўшы словы Францыскі Скарыны: «Чалавек дзе нарадзіўся, да таго месца ласку мае», заклікаў мець ласку да роднага куточка. «Боскай дапамогі!» — сказаў святар.
Граматамі Карэліцкага благачыння за актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквою, узнароджаны Яраслаў Кандрусік з ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» і Мікіта Сак з ДУА «Сярэдняя школа № 2. г.п. Карэлічы».

Слова трымае намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан. Прамоўца павіншаваў выпускнікоў і педагічныя калектывы раёна, якія дабіліся высокіх вынікаў у педагічнай дзейнасці. Выказаў гонар за бацькоў, якія выхавалі годных грамадзян краіны. Пажадаў юнакам і дзяўчатам знайсці сваю прафесію ў жыцці на ўсё жыццё і дабра, міру, поспехаў.

Ушаноўваюцца выпускнікі профільных груп педагагічнай накіраванасці. А гэта: Уладзіслаў Бурцаў, Анастасія Камароўская, Глеб Каласоўскі, Якаў Мінееў, Паліна Ханько, Даніл Янкоўскі з ДУА «Сярэдняя школа г. п. Мір імя Г. І. Сташэўскай» і Крысціна Пранкевіч, Яна Санько, Дзяніс Царук, Анастасія Яцук з ДУА «Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна».

Права перадаць летапіс выпускнікоў 2024 года начальніку аддзела адукацыі прадастаўляецца выпускнікам Ксеніі Кавалевіч з ДУА «Сярэдняя шкоола № 2 г.п. Карэлічы» і Данілу Янкоўскаму з ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай».

Гучыць вальс — дзяўчаты і юнакі кружацца ў танцы.

…Выпускнікі аддаюць даніну павагі людзям, якія цаной свайго жыцця заваявалі для ўсіх мір на нашай роднай беларускай зямлі, і па традыцыі ўскладваюць кветкі да помніка Мікалаю Арцюху і на мемарыяльным комплексе «Зорка» ў райцэнтры.

 

 

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.