Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

В Кореличах состоялась педагогическая конференция на тему: «Воспитание гражданских качеств личности — ключевой вектор развития системы образования района в Год качества» (+видео)

30.08.2024
В Кореличах состоялась педагогическая конференция на тему: «Воспитание гражданских качеств личности — ключевой вектор развития системы образования района в Год качества» (+видео)
 

У Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці праведзена педагагічная канферэнцыя. У ёй прынялі ўдзел педагагічныя работнікі, загадчыкі дзіцячых садоў, дырэктары школ і ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічнага цэнтра, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна, прадстаўнікі мясцовай улады і сацыяльныя партнёры.

На першым і другім паверхах Цэнтра культуры і народнай творчасці былі арганізаваны выстава «Педагогі. Патрыёты. Героі» і прэзентацыя дасягненняў і інавацыйных распрацовак устаноў адукацыі.

Адукацыя — фундаментальная сфера нашага жыцця

На педагагічнай канферэнцыі слова трымаў старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Гардзей:

— Добры дзень, паважаныя ўдзельнікі педагагічнай канферэнцыі! Рады вітаць сёння вас, работнікаў адукацыі Карэліцкага раёна, на традыцыйнай жнівеньскай канферэнцыі, якая дае старт новаму навучальнаму году.

Дзяржавай створаны спрыяльныя ўмовы для навучання падрастаючага пакалення, і кожны педагог мае магчымасць у поўнай меры рэалізаваць свой прафесійны і творчы патэнцыял, забяспечыць вучняў якаснай адукацыяй. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў сваёй прамове да ўдзельнікаў педагагічнага савета сказаў: «Адукацыя — фундаментальная сфера нашага жыцця, якая пранізвае абсалютна ўсе галіны і вызначае, калі хочаце, развіццё ўсёй нацыі. І людзі, працуючыя ў гэтай галіне, павінны быць бездакорныя.» І гэта сапраўды так. Адукацыя — важнейшая частка жыцця любога грамадства. Таму адносіны да таго, што адбываецца ў гэтай сферы, з’яўляюцца барометрам грунтоўнасці і сацыяльнай адказнасці ўлады. Задача ўлады — рамантаваць школы, дзіцячыя сады, будаваць гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі, адкрываць секцыі, дзе кожнае дзіця можа рэалізаваць сваё права на якасную адукацыю, праявіць творчасць і сацыяльную актыўнасць.

За апошнія гады магчымасці ўстаноў адукацыі нашага раёна змяніліся ў лепшы бок: ажыццявіўся 100% пераход на новыя прынцыпы арганізацыі харчавання, павялічылася забяспечанасць спартыўным інвентаром і абсталяваннем, штогод ажыццяўляецца перааснашчэнне камп’ютарных класаў, функцыянуе «STEM-цэнтр» у сярэдняй школе г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай, абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база кабінетаў фізікі, хіміі, працоўнага навучання гарадскіх школ у адпаведнасці з патрабаваннямі сучаснага абсталявання.

У раёне створаны ўсе ўмовы для якаснай рэалізацыі адукацыйнага працэса. У новым навучальным годзе свае дзверы адкрыюць 10 школ і 6 дзіцячых садоў, цэнтр творчасці і карэкцыйна-развіваючы цэнтр. У рамках падрыхтоўкі да новага навучальнага года ўстановамі адукацыі праведзены рамонт вучэбных класаў, спартыўных, актавых, абедзеных залаў, харчаблокаў, дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак, стадыёнаў, добраўпарадкаваны тэрыторыі. Затраты на гэтыя мэты склалі больш 280 тысяч рублёў са сродкаў раённага бюджэта. Два новыя аўтобусы задзейнічаны ў арганізацыі бясплатнай перавозкі дзяцей. У канцы верасня чакаецца пастаўка яшчэ аднаго.

Высокая якасць адукацыі заўсёды была адным з брэндаў Беларусі, а ў Год якасці гэты арыенцір выходзіць на першы план. Якасць арганізацыі адукацыйнага працэса і якасць яго вынікаў — вось лагічна абаснаваныя прыярытэты сістэмы адукацыі ў цэлым і асабліва значныя ў Год якасці ў нашым раёне. Па выніках цэнтралізаванага экзамена 100-бальны вынік паказалі 3 выпускнікі, вышэй 90 балаў — у 5 вучняў, 5 адзінаццацікласнікаў атрымалі атэстаты асаблівага ўзору з узнагародай залатым медалём, 83%  выпускнікоў паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэтную форму навучання. Ужо не першы год у школах функцыянуюць групы педагагічнай, аграрнай і інжынернай накіраванасці. Юныя таленты заваявалі шэраг прызавых месцаў на міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях. На працягу апошніх 3 гадоў сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы з’яўляецца пераможцай у абласным аглядзе-конкурсе «Самая спартыўная школа». Штогод каманда маладых педагогаў «Крэда» дастойна адстойвае гонар раёна на міжнародным фестывалі «Прызванне педагог».

2 верасня школы Карэліччыны прымуць 114 першакласнікаў, для якіх празвініць першы званок. Ад вас, паважаныя педагогі, залежыць, ці змогуць яны раскрыць свае здольнасці, ці не згубяць цікавасць да ведаў, ці вырастуць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны. Для выпускнікоў гэты год будзе рашаючым у выбары будучай прафесіі. Упэўнены, што за гэтыя гады мы змаглі дапамагчы кожнаму вучню вызначыцца з выбарам далейшага жыццёвага шляху, бо нашы выпускнікі павінны адрознівацца мабільнасцю, дынамізмам, канструктыўнасцю, валодаць пачуццём адказнасці за свой лёс і лёс краіны.

Яшчэ адзін момант, на які хацелася б звярнуць увагу. Час патрабуе новых падыходаў да падрыхтоўкі кадраў, сучасная школа мае патрэбу ў новым тыпе настаўніка, у арсенале якога — энтузіязм і самыя сучасныя методыкі навучання, бо педагог, які ідзе ў нагу з часам, у многім прадвызначае поспех вучня.

Жнівеньская канферэнцыя — гэта час адліку новых спраў, новага вітка жыцця ў адукацыі, знамянуючага пачатак школьнага марафона працягам яшчэ ў адзін навучальны год. Жадаю вам новых перамог і дасягненняў, наватарскіх і творчых падыходаў у вашай прафесіі, таленавітых і ўдзячных вучняў. Са святам вас! Моцнага здароўя, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!

У Год якасці — з якасным падыходам

З дакладам выступіла начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Асташэвіч, якая паведаміла аб выніках работы сістэмы адукацыі раёна за 2023-2024 навучальны год і накірунках далейшага развіцця. Кіраўнік педагагічнай сферы раёна адзначыла, што сярод выпускнікоў гэтага года нямала тых, хто дасягнуў выдатных вынікаў у вучобе і творчасці: 3 атрымалі 100 балаў па выніках цэнтралізаванага экзамена па беларускай мове, 5 — па двух вучэбных прадметах 90 і больш балаў, 5 — атэстаты асаблівага ўзору з узнагародай залатым медалём. Колькасць выпускнікоў, якія паступілі ў ВНУ, сёлета склала 72,4 %, з іх 85% паступілі на бюджэт. Адыходзячы навучальны год парадаваў перамогамі ў розных інтэлектуальных і творчых конкурсах абласнога і рэспубліканскга ўзроўняў. Радуюць вучні і дасягненнямі ў спорце. Выдатныя вынікі юныя спартсмены дэманструюць на рэспубліканскіх і абласных спаборніцтвах па гандболе — 3 месца, абласных спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы — 2 і 3 месцы ў асабістым заліку.

Прамоўца нагадала пра якасныя вынікі сістэмы дашкольнай адукацыі. Працэнт ахопу дашкольнай адукацыяй вышэй абласнога і складае больш 80 %. Па запытах бацькоў функцыянавалі 16 груп кароткачасовага знаходжання.

100-працэнтным з’яўляецца ахоп карэкцыйна-педагагічнай і ранняй комплекснай дапамогай, спецыяльнай адукацыяй асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

У рамках сацыяльнай падтрымкі вучняў бясплатнае харчаванне за кошт сродкаў мясцовага бюджэту было прадастаўлена для 1046 вучняў (66,6 ад агульнай колькасці вучняў) і 5 выхаванцам, для 9 (100%) навучэнцаў з 8 устаноў адукацыі на падставе заключэння органаў  аховы здароўя арганізавана дыетычнае харчаванне. Для 410 вучняў з сельскай мясцовасці з 68 населеных пунктаў арганізавана бясплатная перавозка да месца вучобы і дамоў.

Вялікая работа праводзіцца з дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў. Па выніках 2023 года 100% рабят знайшлі новую сям’ю, прыёмную і апякунскую, за першае паўгоддзе гэтага года — 75%.

— Сёння мы будзем ушаноўваць 6 маладых спецыялістаў, з іх — 4 мэтавікі, — сказала Ірына Асташэвіч. — Яшчэ адна задача — зацікавіць, утрымаць маладых спецыялістаў у прафесіі. З гэтай мэтай устаноўлены меры падтрымкі ў адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі, створана метадычнае фарміраванне для маладых педагогаў, праводзяцца сумесныя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць прафесійнаму станаўленню маладых педагогаў і забяспечваюць перадачу вопыту ад больш вопытных менш вопытным педагогам, такім чынам ажыццяўляючы настаўніцтва.

370 педагагічных работнікаў ажыццяўляюць адукацыйны працэс, з якіх 83% маюць вышэйшую адукацыю, 75% — вышэйшую і першую катэгорыі. Атэстацыю прайшоў 31 педагагічны работнік, прысвоена званне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі — 4, першай — 18, другой — 9.

Вызначаючы задачы на новы навучальны год, Ірына Валер’еўна  сказала:

— Сёння сістэма адукацыі раёна павінна працаваць на якасны вынік. Толькі рост: асабісты, калектыўны дазволіць рухацца наперад. Таму ад кожнага з вас неабходны пастаянны аналіз сітуацыі і ацэнка дынамікі па ўсіх накірунках дзейнасці, прыняцце аптымальных рашэнняў па захаванні і прымнажэнні атрыманых вынікаў. Змяніце тэндэнцыю «прыняў удзел» на «дасягнуў выніку». У Год якасці гэта з’яўляецца першачарговым.

На педканферэнцыі слова трымалі загадчык ДУА «Дзіцячы сад № 1 г.п. Карэлічы» Марына Вярбіцкая («Сучасныя выклікі і стратэгіі развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі») і дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» Алена Вярбіцкая («На шляху выхавання грамадзяніна і патрыёта»).

За плённую і старанную працу

Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу, творчы падыход, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення ўзнагароджана намеснік начальніка аддзела адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ала Шэўка.

Ганаровая грамата Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўручана загадчыку ДУ «Дзіцячы сад г.п. Мір» Наталлі Купрыенка, намесніку дырэктара па гаспадарчай частцы ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы» Наталлі Роўдан, Падзячнае пісьмо старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта — намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна» Юліі Скварада, намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дзіцячы сад № 1 г.п. Карэлічы» Наталлі Скок.

 

Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош адзначыў, што педагогі павінны імкнуцца ўдасканальваць грунтоўную базу для навучання і выхавання і фарміраваць асобу. Прадстаўнік мясцовай улады ўручыў узнагароды. Настаўнік пачатковых класаў ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай» Наталля Орсіч атрымала Ганаровую грамату Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў, а  выхавальнік ДУА «Палужскі дзіцячы сад» Вольга Бумай — Падзячнае пісьмо Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў.

 

Ганаровая грамата галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўручана загадчыку ДУА «Лукскі дзіцячы сад» Марыі Бучацкай, дырэктару ДУА «Аюцавіцкая базавая школа» Галіне Бухавец, кіраўніку фізічнага выхавання і здароўя ДУА «Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы» Ірыне Радзецкай, а Грамата галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта — настаўніку фізічнай культуры і здароўя ДУА «Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна» Мікалаю Гавака, настаўніку хіміі ДУА «Райцаўская сярэдняя школа імя У. А. Галавача» Таццяне Кулак, настаўніку рускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы» Ірыне Саўко.

За добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення Ганаровай граматы аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама ўдастоены 13 педагогаў раёна, а за шматгадовую плённую працу і забеспячэнне эфектыўнага функцыянавання сістэмы адукацыі раёна такую ўзнагароду атрымалі 8 работнікаў устаноў адукацыі раёна.

І слова, і песня

На канферэнцыі словы ўдзячнасці былі адрасаваны ветэранам педагагічнай сферы раёна. Шчыра і пранікнёна ў іх адрас  гаварылі намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан і старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Ірына Кучко, якія падзякавалі за працу і пажадалі, каб вопыт ветэранаў працы пераймалі новыя пакаленні.

Як неаднойчы было заўважана: маладосць і мудрасць побач ідуць. На жнівеньскай канферэнцыі ўшаноўваліся маладыя спецыялісты. У гэтым навучальным годзе педагагічную сям’ю раёна папоўнілі тры выхавальнікі дашкольнай адукацыі (ДУА «Дзіцячы сад № 1 г.п. Карэлічы»), настаўнік фізічнай культуры і здароўя (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы»), настаўнікі рускай мовы і літаратуры, англійскай мовы (ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай»), а таксама трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы (ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна») і спецыяліст па турызму (Турыстычны інфармацыйны цэнтр). Маладых спецыялістаў павіншавалі ветэран педагагічнай працы Людміла Гоўша і загадчык сектара фізічнай культуры і спорту Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Галушка.

 

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ і Сяргея СТОЛЯРА

Відэа Сяргея СТОЛЯРА

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.