Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

В Кореличах состоялась презентация книги Василия Генака «Сокровенное»

13.06.2024
В Кореличах состоялась презентация книги Василия Генака «Сокровенное»
 

У Карэліцкай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя першай кнігі карэліччаніна Васілія Генака “Патаемнае”. На свята сабраліся сябры аўтара, члены літаратурнага аб’яднання “Рэчанька”, госці.

 

 

У сваіх вершах, простых і шчырых, Васілій Аляксандравіч дзеліцца з чытачамі радаснымі і сумнымі перажываннямі і развагамі пра лёс сваёй краіны, сваяках, вялікіх і маленькіх падзеях уласнага жыцця. Вершы не пакідаюць чытача абыякавым, застаўляюць спачуваць, суперажываць.

Васілій Аляксандравіч нарадзіўся ў красавіку 1962 года ў в. Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна. Працаваў інспектарам ДПС, служыў у Дэпартаменце аховы МУС Рэспублікі Беларусь. На заслужаны адпачынак выйшаў з Карэліцкага МПМК №152.

Першыя пробы пяра былі яшчэ ў школе, але нікому аб гэтым не казаў. Паэтычны дар праявіўся ў сталым узросце. Сёння Васілій Аляксандравіч — актыўны ўдзельнік літаб’яднання “Рэчанька” пры раённай газеце “Полымя”.

Павіншавалі аўтара з першай кнігай загадчык сектара культуры Карэліцкага райвыканкама Наталля Шпакоўская, старшыня СВК “Свіцязянка-2003” Аляксандр Мяцеліца, які выступіў спонсарам выдання, кіраўнік літаб’яднання “Рэчанька” Галіна Калтунова.

Таксама на свяце прагучалі цёплыя песні ў выкананні Лідзіі Алясюк і Ірыны Дораш. Супрацоўнікі бібліятэкі прачыталі вершы аўтара.

Васілій Генак падзякаваў усім, хто дапамог у выданні кнігі, а таксама тым, хто раздзяліў з ім радасць выхада першага зборніка.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.