Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

В Кореличах за круглым столом «Партнерство государства и семьи в интересах поколений» многодетные семьи встретились с депутатом Александром Сонгиным

15.10.2024
В Кореличах за круглым столом «Партнерство государства и семьи в интересах поколений» многодетные семьи встретились с депутатом Александром Сонгиным
 

14 кастрычніка Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна  стаў месцам правядзення сустрэчы за круглым сталом “Партнёрства дзяржавы і сям’і ў інтарэсах пакаленняў”.

Тэма сустрэчы была выбрана не выпадкова. Падтрымка, умацаванне і абарона сям’і як асновы грамадства, захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, павышэнне аўтарытэту бацькоўства, адказнага бацькоўства ў сям’і і грамадстве, паляпшэнне ўмоў і павышэнне якасці жыцця сем’яў. Менавіта гэтыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў дыялогавай пляцоўкі. Удзельнікамі гутаркі сталі шматдзетныя мамы, якія маюць заслужаныя ўзнагароды, мамы, якія зараз выхоўваюць трох і больш дзяцей. Экспертамі падчас сустрэчы выступілі дэпутат Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання па Замкавай выбарчай акрузе № 57 Аляксандр Сонгін і дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Інэса Сямібратава.

Сям’я – апора краіны. Пытанні сям’і, яе ўстойлівасці і развіцця ніколі не гублялі сваёй актуальнасці. І сёння яны знаходзяцца ў фокусе ўвагі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, таму што без моцнай сям’і няма моцнай дзяржавы. Гэтая прынцыповая пазіцыя захоўваецца і ў абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемства былі закрануты такія пытанні, як шлюб і сям’я ў сучасным грамадстве, духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення,  дзяржаўная падтрымка сем’яў з дзецьмі ў Рэспубліцы Беларусь, гарантыі і льготы для шматдзетных сем’яў у сферы адукацыі і працоўнага заканадаўства.

Аляксандр Сонгін павіншаваў удзельнікаў урачыстасці з Днём маці:

– Быць жанчынай – гэта  шчасце, таму што ёй дадзена такое важнае і ганаровае права – стаць маці.  Праца маці не ведае выхадных, патрабуе пастаяннага клопату пра дзяцей і самааддачы. Хочацца пажадаць усім вам, дарагія жанчыны, наймацнейшага здароўя, сіл, энергіі. Няхай вашы дзеці дораць вам толькі радасць, любоў і клопат.

Так, у нашай краіне падтрымка сям’і ў прыярытэце. Для дапамогі сем’ям з дзецьмі рэалізуецца комплекс мер, які ўключае выплату дапамогі ў сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, дзяржаўную падтрымку пры будаўніцтве або рэканструкцыі жылля, забеспячэнне  і прадастаўленне іншых відаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, аднаразовых выплат пры нараджэнні двух і больш дзяцей, гарантый у сферы адукацыі, аховы здароўя, пенсійнага, працоўнага, падатковага і жыллёвага заканадаўства.

Таксама парламентарый адзначыў, што дзяржаўная падтрымка сем’яў з дзецьмі мае стратэгічнае значэнне для развіцця грамадства, узмацнення дэмаграфічнай сітуацыі, паляпшэнне дабрабыту насельніцтва.

Шматдзетныя мамы ўключыліся ў абмеркаванне хвалюючых пытанняў. Дыялог атрымаўся даволі насычаным, бо размова вялася пра тое, што асабліва хвалюе жанчын: пра сям’ю, якая дае пачатак усяму.

Інэса Сямібатава таксама павіншавала ўсіх мам са святам і адзначыла, што ўплыў жанчын у сучасным грамадстве велізарны. Але шчасце жанчыны немагчыма без сям’і і дзяцей, міру і спакою ў доме.

Інэса Мікалаеўна і Аляксандр Сонгін уручылі кветкі і памятныя падарункі   ўдзельнікам круглага стала.

Агульным сюрпрызам для ўсіх стаў нумар мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваны наведвальнікамі  Цэнтра.  А танец  у выкананні дзіцячага  харэаграфічнага калектыву  “У рытме планеты” пакарыў сэрцы гледачоў  і зарадзіў іх яркімі і станоўчымі эмоцыямі.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.