Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

В Кореличском районе намолотили 36,2 тыс. тонн зерна (+инфографика по хозяйствам). У нас по-прежнему серебро уборочной гонки

24.07.2024
В Кореличском районе намолотили 36,2 тыс. тонн зерна (+инфографика по хозяйствам). У нас по-прежнему серебро уборочной гонки
 На 23 ліпеня зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 5627 га, што складае 32% ад запланаванай плошчы ў 17584 га. Намалочана 36253 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 64,4 ц/га.

У тройцы лідараў у Гродзенскай вобласці знаходзяцца Гродзенскі, Карэліцкі і Бераставіцкі раёны, якія сабралі адпаведна 74,9, 64,4 і 57 цэнтнера на круг. У раёне лідзіруюць ДП “Племзавод Карэлічы” з ураджайнасцю 97,7 ц/га, СВК “Маяк-Заполле” — 84,3 і СВК «Жухавічы» — 83,5 ц/га.

Азімага рапсу ўбрана 2818 га, што складае 72% ад плана ў 3920 га. Намалочана 12021 т пры ўраджайнасці 42,7 цэнтнера на круг.

Другі ўкос праведзены на 88% плошчаў. З першага і другога ўкосаў нарыхтаваны 50% сена. Назапашана 83% запланаванага сенажу. Найважнейшы паказчык — нарыхтоўка травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У сярэднім па раёне ён цяпер — 15,2 цэнтнера кармавых адзінак (год таму — 11,7). Прыбаўка да мінулага года складае 3,5 ц к. а. Па гэтым паказчыку Карэліцкі раён утрымлівае першае месца ў Гродзенскай вобласці. На другім — Ашмянскі (14,7 ц к. а.), на трэцім — Воранаўскі (13,5 ц к. а.)

Лён-даўгунец выцераблены з плошчы 1439 га, што складае 67% ад запланаваных 2150 га. Па тэмпах уборкі лідзіруе Лідскі раён (86%), Слонімскі (68%) і Карэліцкі (67%). Абгортванне стужак праведзена на 475 га.

Іна ЛЕЙКА

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.