Для ўсіх узнагароджаных візіт старшыні прафкама аказаўся прыемным сюрпрызам, а Падзячныя пісьмы і прэміі выклікалі ўсмешку на тварах сельгасработнікаў.
Прыемна здзіўленым узнагародай стаў вадзіцель Дзмітрый Раманчук з СВК “Маяк-Заполле”. Юнак працуе ў гаспадарцы з 2020 года і кажа, што да работы на вялікіх аўтамабілях у яго ляжыць душа:
— Асабліва падабаецца летняя пара — нарыхтоўка кармоў, уборачная кампанія.
З самага дзяцінства ён ведаў, што сядзе за руль аўтамабіля і будзе працаваць менавіта ў сельскай гаспадарцы. Прыкладам стаў дзядуля, які ўсё жыццё шчыраваў у СВК “Жухавічы”. Цяпер Дзмітрый раўняецца на хроснага бацьку.
— Мой хросны Сяргей Богуш працуе ў Жухавічах, таксама перавозіць збожжа. Ён у ліку тысячнікаў, перавёз ужо больш за 2000 тон. Імкнуся дагнаць яго па выніках і веру, што ў мяне ўсё наперадзе.
Трактарыст ААТ “Карэлічы-Лён” Андрэй Алясюк на прадпрыемстве больш пяці гадоў. Прызнаецца, што праца яму па душы:
— Пайшоў у сельскую гаспадарку, бо ведаю, што гэта галіна з’ўляецца адной з самых важнейшых. Трэба карміць краіну, і мне гэта задача па плячы.
Па душы праца і кладаўшчыцы СВК “Жухавічы” Надзеі Аўчук. Жанчына кажа, што работа будзе падабацца, калі ходзіш на яе з задавальненнем. А вынік ад зробленага заўжды прыносіць асалоду.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара