Па праекце ўздоўж тратуарнай дарожкі, якая апярэзвае возера, высаджаны бэз, ліпа, клён. Бераг возера ўпрыгожылі саджанцы вярбы. У акцыі прымалі ўдзел супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённых электрасетак, Дэпартамента аховы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, і фізкультурна-спартыўнага клуба.