Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вдоль озера Быкова в Кореличах высадили аллею

30.09.2024
Вдоль озера Быкова в Кореличах высадили аллею
 Зрабіць Карэлічы больш прыгожымі і ўтульнымі — важная задача грамадскасці. 26 верасня ў рамках добраўпарадкавання возера Быкава раённы выканаўчы камітэт сумесна з РК ГА “БРСМ” прынялі ўдзел у пасадцы алеі.

Па праекце ўздоўж тратуарнай дарожкі, якая апярэзвае возера, высаджаны  бэз, ліпа, клён. Бераг возера ўпрыгожылі саджанцы вярбы. У акцыі прымалі ўдзел супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённых электрасетак, Дэпартамента аховы, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, і фізкультурна-спартыўнага клуба.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.