Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Вести сельских Советов Кореличского района. Чем живут в Жуховичах, Цирине, Луках и Красном

16.01.2025
Вести сельских Советов Кореличского района. Чем живут в Жуховичах, Цирине, Луках и Красном
 Жухавіцкі сельсавет

Жухавічы. 8 студзеня ў цёплай і ўтульнай атмасферы прайшла калядная сустрэча дэпутата раённага Савета дэпутатаў, дырэктара Жухавіцкай СШ Ларысы Камеры з насельніцтвам агр. Вялікія Жухавічы. Удзел у сустрэчы прыняла старшыня Жухавіцкага сельвыканкама Тамара Гасціла. За агульным сталом удзельнікі абмеркавалі пытанні, якія цікавяць жыхароў аграгарадка.

Жухавічы. 12 студзеня ў Жухавіцкім Доме культуры адбылася шоу-праграма “Тры акорды”, у якой паўдзельнічалі 7 пар. Яны прадставілі на суд журы свае інтэрпрэтацыі вядомых песен рускага шансону. Перад артыстамі стаяла задача здзівіць гледачоў і суддзяў нечаканай падачай знакамітых кампазіцый.

Шоу-праграма стала выдатнай нагодай для сустрэчы з насельніцтвам намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўгена Чычкана, старшыні СВК “Жухавічы” Міхаіла Штыцько і дэпутата раённага Савета дэпутатаў, дырэктара Жухавіцкай СШ Ларысы Камеры.

Жухавічы. 12 студзеня майстар народнай творчасці Жухавіцкага Дома культуры Алена Шахава правяла для адпачываючых санаторыя “Радон” майстар-клас па шыццю беларускай лялькі. Кожны жадаючы змог паспрабаваць зрабіць традыцыйную матанку. Майстар-клас вельмі спадабаўся адпачываючым, якія адзначылі, што выраб цацкі — выдатная магчымасць далучыцца да беларускай народнай культуры і зрабіць сувенір уласнымі рукамі.

Сяргей СТОЛЯР

Цырынскі сельсавет

Дорагава. 9 студзеня адбылася акцыя “Ад усёй душы”, у якой прыняла ўдзел дэпутат Цырынскага сельскага Савета дэпутатаў Ніна Жыдко. Калядоўшчыкі, удзельнікі народнага ансамбля “Цырынскія музыкі”, у традыцыйных касцюмах павіншавалі вяскоўцаў з навагоднімі святамі. Людзі разам з калядоўшчыкамі праспявалі калядныя песні, патанчылі і атрымалі салодкія падарункі. Таксама падчас сустрэчы абмеркавалі надыходзячыя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Цырын. 12 студзеня ў аддзеле культуры і вольнага часу “Цырынскі Дом культуры” прайшоў фальклорны вечар “Сядзем радком, пагаворым ладком”. Удзел у вечарыне прынялі дэпутат раённага Савета дэпутатаў, дырэктар Цырынскай СШ Наталля Адамушка і старшыня Цырынскага сельвыканкама Аксана Гомза.

Цырын. 14 студзеня ў Цырынскай сярэдняй школе праведзены ўрок Памяці, прысвечаны 81-й гадавіне трагедыі ў вёсцы Ала, дзе ў гады вайны нямецкімі карнікамі было знішчана за адзін дзень 1758 чалавек, з іх 950 дзяцей. Адбылася віртуальная экскурсія “Мемарыяльны комплекс Ала”, для вучняў І-ІV класаў прадэманстраваны відэаролік “Мемарыял на месцы спаленай нацыстамі вёскі Ала”, для вучняў V-ІХ, ХІ класаў – “Успаміны тых, хто выжыў у вёсцы Ала… Як нацысты яе знішчылі разам з людзьмі?”.

Цырын. Завершана мадэрнізацыя МТФ “Цырын”. Дойны статак пераведзены на бяспрывязнае ўтрыманне, а даенне рагуль адбываецца ў даільнай зале, абсталяванай новай даільнай устаноўкай. Гаспадарка прыступіла да мадэрнізацыі МТФ “Краснае”.

Падрыхтаваў Сяргей СТОЛЯР

Лукскі Сельсавет

Крышылоўшчына. 9 студзеня адбылася “Калядная сустрэча” з насельніцтвам з     удзелам дэпутата раённага Савета дэпутатаў Генадзія Арцюха. Абмеркавалі агітацыйны этап выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Работнікі Лукскага Дома культуры і Лукскай бібліятэкі паказалі прысутным частку абрада “Калядныя вандраванні”.

 

 

Лукі. Удзельнікі нядзельнай групы «Праменьчык святла» пры храме Уваскрэсення Хрыстова ў агр. Лукі разам з настаяцелем храма іерэем Анатоліем Шэлестам павіншавалі з каляднымі святамі жыхароў аграгарадка і в. Крышылоўшчына, выступілі перад настаўнікамі і вучнямі Лукскай СШ і выхаванцамі дзіцячага садка. На працягу Святых вечароў, з 7 па 13 студзеня, юныя хрыстаславы спявалі песні, якія ўслаўлялі Божае Нараджэнне.

У нядзельнай групе пры Лукскім храме ўдзельнічаюць 13 дзетак розных узростаў, гэта самая вялікая група на Карэліччыне. Увесь час прымаюць удзел у царкоўных святах і раённых мерапрыемствах.

Сяргей СТОЛЯР

Красненскі сельсавет

Краснае. У аграгарадку Краснае абсталявалі Вадохрышчынскую купель. 19 студзеня ў 15.00 адбудуцца мерапрыемствы, прысвечаныя хрысціянскаму святу Вадохрышча Гасподне, з асвячэннем вадаёма.

Кожнаму жадаючаму будзе прадастаўлена магчымасць з 15.00 да 17.00 акунуцца ў асвечаную палонку, сагрэцца гарачай гарбатай і кашай. Чакаем усіх жадаючых!

Загор’е. Жыхары наводзяць парадак на вуліцах вёскі Загор’е. Вяскоўцы прыбралі кустарнікі на землях агульнага карыстання.

Жукі.   У вёсцы Жукі паміж дамамі 31 і 34 на тэрыторыі гаспадарчага праезду, наведзены парадак, прыбраны стыхійныя звалкі.

Краснае. Пры філіяле «Красненскі Дом культуры» Карэліцкага РЦКіНТ дзейнічае гурток па саломапляценні «Залатыя ручкі». Ім кіруе Святлана Дубчонак. Наведвальнікі — вучні мясцовай школы. Яны робяць абярэгі-анёлы, кветкі, падковы, какошнікі, абручы, упрыгожванні.

Гурткоўцы ўдзельнічаюць у розных конкурсах і выставах. Яго кіраўнік праводзіць майстар-класы на раённых святах.

Краснае. У рамках дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» ў ДУА  «Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна»  арганізавана сустрэча вучняў і педагогаў з ветэранамі педагагічнай працы. Юныя акцёры тэатра «Благословение» паказалі гасцям батлеечны спектакль «Царь Ирод», павіншавалі з Калядамі і Новым годам, падарылі добры настрой.

У мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель храма святога вялікапакутніка Дзмітрыя Салунскага аграгарадка Шчорсы іерэй Дзмітрый Пачобут.

Галіна СМАЛЯНКА

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2025.