Нягледзячы на сталы ўзрост, Надзея Пятроўна з радасцю сустрэла гасцей і трохі распавяла пра вайну:
— Я зусім маленькая была, хавала партызан у хаце, трапіла пад абстрэл, але ніводная куля ў мяне не патрапіла, усе праляталі міма. У хату ўвайшлі немцы і паліцай. Пыталіся мяне пра патрызан, але я ні слова не сказала. Кінулася ў ногі паліцаю, а ён мне шапнуў, каб я ўцякала, інакш мяне заб’юць. Тады я пабегла да суседзяў.
Аляксандр Шкадаў уручыў ветэрану падарункі ад Гродзенскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, падзякаваў за мір з вялікім блакітным небам, захаваныя прасторы нашай Радзімы, за жыццё, адваяванае ў ворага, і пажадаў Надзеі Пятроўне доўгіх гадоў, дзяліцца сваёй мудрасцю і вучыць маладых быць заўсёды сумленнымі, патрыятычнымі, смелымі і справядлівымі.