Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Выставку и диалоговую площадку организовали в Кореличах к 30-летию института президентства

10.07.2024
Выставку и диалоговую площадку организовали в Кореличах к 30-летию института президентства
 Месцам правядзення дыялогавай пляцоўкі стаў аддзел культуры і вольнага часу «Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры». Яе ўдзельнікі — маладыя спецыялісты ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Карэліччыны.

У фае ўстановы культуры была прадстаўлена выстава кніг да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь «Краіна. Народ. Прэзідэнт», якую падрыхтавала Карэліцкая раённая бібліятэка. Яе дырэктар Лілія Арцюх адзначыла, што гэта толькі частка выданняў пра Кіраўніка дзяржавы, значная ж доля літаратуры знаходзіцца ў бібліятэцы.

Адкрываючы сустрэчу, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Генадзій Карпаленка назваў сённяшнюю падзею знакавай, бо менавіта трыццаць гадоў таму быў вызначаны інстытут прэзідэнцтва.

За гэты час адбыліся значыя зрухі наперад: створаны Парк высокіх тэхналогій, запушчаны ў космас Беларускі касмічны апарат, на міжнароднай арэне сучасная Беларусь іграе важную ролю і многае іншае. Але самае галоўнае — мудрая палітыка Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на карысць народа і створаная дзяржава для народа. Яго палітычная і чалавечая сіла волі дазваляюць Беларусі заставацца астраўком міру, парадку, спакою, стабільнасці. Нам ёсць чым ганарыцца і што берагчы для наступных пакаленняў.

Увазе маладых спецыялістаў быў прадстаўлены фільм аб гістарычных этапах развіцця нашай краіны. З экрана прагучалі словы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі: «Мы пабудавалі суверэнную дзяржаву. Я хачу, каб дзеці жылі ў сваёй дзяржаве і на сваёй зямлі».

Старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Высоцкая заклікала юнакоў і дзяўчат раёна берагчы, захоўваць і прымнажаць усё тое, што зроблена ў Беларусі. Самае каштоўнае — мір і спакой на зямлі, стабільнасць дзяржавы.

СЛОВА — УДЗЕЛЬНІКАМ

Алена Акулік,

псіхолаг ЦСАН Карэліцкага раёна

— Я нарадзілася ў год утварэння незалежнай дзяржавы і магу назваць сябе равеснікам маладой Беларусі. За гэтыя 30 гадоў наша краіна набыла і зацвердзіла сваю незалежнасць і рэалізавалася як суверэнная дзяржава. Сёння мы жывём у моцнай,  незалежнай краіне, мы ўпэўнены ў заўтрашнім дні, можам спакойна працаваць, гадаваць дзяцей. Я ганаруся тым,  што Беларусь застаецца краінай міру, спакою і дабра.

Мне радасна бачыць, якія ў нас прыгожыя, квітнеючыя, дагледжаныя гарады і гарадскія пасёлкі. Нядзіўна, што многія людзі хочуць жыць і працаваць на зямлі, працаваць на сваёй малой радзіме, адчуваюць сябе патрэбнымі і карыснымі там, дзе яны нарадзіліся і выраслі. Беларусь — гэта краіна, дзе галоўнай каштоўнасцю заўсёды быў і застаецца чалавек, гатовы ўкладвацца ў развіццё і працвітанне сваёй Радзімы.

Антон Пярэська і Яўгеній Гімпель,

газаэлектразваршчыкі СВК «Свіцязянка-2003»:

— Мы нарадзіліся ў Карэлічах. Закончылі сярэднюю школу № 1 райцэнтра і Навагрудскі дзяржаўны каледж. З 1 ліпеня па размеркаванні працуем у СВК «Свіцязянка-2003» газаэлектразваршчыкамі. Тут нас сустрэлі з цеплынёй і акружылі ўвагай і клопатам. Старэйшыя калегі падказваюць нам і вучаць сакрэтам майстэрства. Абедаем у сталовай сельгаскааператыва,  порцыі вялікія і смачна прыгатаваныя. На працу ездзім аўтатранспартам СВК. І ўсё гэта ў роднай старонцы, на малой радзіме.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.