Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Заместитель председателя Кореличского райисполкома Игорь Лазаревич встретился с коллективом Кореличского райпо: в центре внимания — электоральная кампания

09.12.2024
Заместитель председателя Кореличского райисполкома Игорь Лазаревич встретился с коллективом Кореличского райпо: в центре внимания — электоральная кампания
 У краіне стартавала электаральная кампанія. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ. Згодна з дакументам, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў пройдуць 25 лютага 2024 года. З нагоды гэтай падзеі кіраўніцтва раёна сустракаецца з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў з мэтай інфармацыйнага растлумачэння маючай адбыцца падзеі.

8 снежня намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч сустрэўся з калектывам Карэліцкага райспажыўтаварыства. У ходзе гутаркі былі агучаны новаўвядзенні электаральнай кампаніі 2024 года, якія прадыктаваны абноўленай Канстытуцыяй і патрабаваннямі сучаснасці. Ігар Раманавіч нагадаў аб дзяржаўным ладзе краіны, акцэнтуючы ўвагу на паўнамоцтвах і дзейнасці Парламента Рэспублікі Беларусь, структуры і механізме выбараў дэпутатаў розных узроўняў.

– Выбары – гэта не толькі сур’ёзная палітычная акцыя, гэта яшчэ і комплекс арганізацыйных, фінансавых і інфармацыйных мер, якія рэалізуюцца ўсімі ўдзельнікамі электаральнай кампаніі: органамі дзяржаўнага кіравання, дэпутатамі рознага ўзроўню, грамадскімі аб’яднаннямі, палітычнымі партыямі і проста радавымі грамадзянамі. Таму іх поспех залежыць ад зладжанай працы ўсіх і кожнага паасобку, – адзначыў прамоўца. Таксама гаварылі аб выбарчай кампаніі ў разрэзе Карэліцкага раёна і рэспублікі ў агульным.

– І мы ўсе зацікаўлены ў тым, каб былі абраныя аўтарытэтныя, па-дзяржаўнаму думаючыя людзі. У сувязі з гэтым прынята рашэнне ўсім грамадскім аб’яднанням, партыям, прафсаюзам раёна прымаць самы актыўны ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, – заключыў выступаючы.
Напрыканцы сустрэчы Ігар Раманавіч пазнаёміў слухачоў з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2023 годзе і адзначыў, што сёлета раёнам забяспечана выкананнем большасці мэтавых паказчыкаў і заданняў, якія аказваюць найбольшы ўплыў на фарміраванне валавога рэгіянальнага прадукту.

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, дзе кожны мог задаць пытанні.

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.