Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Звание «Почетный ветеран», песни молодости и добрая сказка. В Кореличах провели торжество в честь Дня пожилых людей

02.10.2024
Звание «Почетный ветеран», песни молодости и добрая сказка. В Кореличах провели торжество в честь Дня пожилых людей
 

Месцам правядзення ўрачыстасці стаў Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці. За святочнымі сталамі з гарбатай і ласункамі сабраліся людзі сталага ўзросту гарпасёлка — прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый.

Напачатку сустрэчы намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан павіншаваў прадстаўнікоў залатога ўзросту з прысваеннем ім звання «Ганаровы ветэран». У іх ліку — старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый: Вера Віктараўна Сцецка з г.п. Карэлічы, Лізавета Міхайлаўна Благадарава з аграгарадка Палужжа, Вольга Іванаўна Кісцень з аграгарадка Турэц.

… Свята пачынаецца. Вядучая Ірына Бондарава прапануе яго ўдзельнікам пазнаёміцца. Для гэтага выкарыстоўвае дзве невялікія скрыначкі, у якіх пытанні і адказы. Так прысутныя, хаця і ў жартаўлівай форме, больш даведваюцца адзін пра аднаго. Адразу ў зале ўзнімаецца настрой.

Вялікую цікавасць у людзей сталага ўзросту выклікалі пагаворкі і песні-перавёртышы. Тут яны аказаліся знаходлівымі і дапаўнялі іх.
Яшчэ больш узняць настрой ва ўдзельнікаў урачыстасці дапамагла імправізаваня казка «Умей радавацца жыццю». Яе трэба было скласці,дзякуючы ўдзелу самых актыўных і пазітыўных пенсіянераў. Шасцёра чалавек вырашылі прыняць удзел, і так з’явіліся шэсць казачных герояў: Фіялка, Хмарка, Сонца, Садоўнік, Аса, Ружа. Героям казкі ўдалося парадаваць прысутных, а словы Ружы глыбока запалі ў іх сэрцы: «Ах, як хочацца кахання».
Усім прыйшоўся да спадобы і конкурс «Угадай мелодыю», які вярнуў людзей сталага ўзросту ў гады маладосці. Яны ўспомнілі назвы песень: «Эти глаза напротив», «Я люблю тебя, жизнь», «Одинокая бродит гармонь», «Песня шофера», «Пять минут», «Есть только миг» і іншыя.

 На працягу свята цудоўныя мелодыі падарылі Максім Кудзін, Ігар Арціменя, Ірына Бондарава. Напрыканцы сустрэчы вакальны ансамбль «Імпульс» Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці выканаў папулярную песню «Птица счастья».

Галіна СМАЛЯНКА
Фота і відэа Сяргея СТОЛЯРА

© Кореличский районный исполнительный комитет, 2024.