Главная / Объявления / Актуально
05.02.2021

Редакция газеты «Полымя» проводит фотоконкурс «Все начинается с любви», посвященный Дню всех влюбленных

 

Якіх фота мы чакаем? Гэта можа быць фота з тэматычнай фотасесіі, са свята або простае сэлфі. Галоўная ўмова — яркія, незабыўныя кадры, напоўненыя каханнем.

Акрамя фота, кожны ўдзельнік павінен напісаць невялічкую гісторыю кахання або зрабіць асабісты подпіс да свайго фотаздымка.

Удзельнічаць у конкурсе можа любы жыхар Карэліччыны.

Лепшыя здымкі і гісторыі будуць размешчаны на сайце газеты, у афіцыйных групах у сацыяльных сетках «Одноклассники», «Вконтакте», Facebook, «Instagram», а таксама на старонках газеты. Тры пераможцы будуць вызначаны рэдакцыйнай калегіяй 15 лютага. Іх чакаюць падарункі.

Фатаграфіі неабходна накіроўваць у рэдакцыю з указаннем асабістых дадзеных удзельніка (прозвішча, імя і імя па бацьку, адрас, кантактныя тэлефоны (абавязкова) і з кароткім апісаннем здымка. Фатаграфіі можна накіраваць:

— па пошце (адрас: г.п. Карэлічы, пл. 17 Верасня, 7);

— па электроннай пошце (polymia@mail.grodno.by) з адзнакай «На фотаконкурс»;

— прынесці ў рэдакцыю газеты.

Даведкі па тэлефоне 7-46-50.