Главная / Новости / Новости района
20.12.2021

20 лет у руля. Геннадий Шатуев поздравил директора КСУП «Луки-Агро» Николая Гавину с круглой датой на руководящем посту

 

Старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў павіншаваў дырэктара КСУП «Лукі-Агра» Мікалая Гавіну з 20-годдзем на пасту кіраўніка і ўручыў яму Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу.

— Роўна 20 гадоў таму Вы былі выбраны на пасаду старшыні гаспадаркі, — сказаў Генадзій Шатуеў. — За гэтыя гады Вы зарэкамендавалі сябе граматным і крэатыўным кіраўніком, сталі сапраўдным лідарам. Усе Вашыя задумкі прыносяць добрыя вынікі і плён, бо Вы ўмееце думаць наперад і нацэлены на высокі вынік. Вас паважаюць, любяць і цэняць у калектыве, а гэта дарагога варта. Сённяшняя ўзнагарода — гэта калектыўная заслуга ўсяго працоўнага калектыва КСУП «Лукі-Агра».

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў далучыўся да віншаванняў, адзначыўшы, што Мікалай Гавіна не толькі граматны кіраўнік, але і чалалвек з прыгожай, добрай душой.

— Людзі гэта бачаць, цэняць, бязмерна ўдзячны яму за дапамогу як чалавека, кіраўніка і дэпутата мясцовых Саветаў, — сказаў кіраўнік раённага дэпутацкага корпуса. — Дзякуй, Мікалай Аляксандравіч, за Вашу прыстойнасць, чалавечнасць, душэўнасць.

Што такое праца на зямлі, Мікалай Гавіна ведае з дзяцінства, бо нарадзіўся і вырас у вёсцы. З малых гадоў дапамагаў бацькам, ведаў, з якога боку да каня падысці, як накляпаць касу і заараць агарод. Напэўна, граматна закладзенае продкамі-земляробамі пачуццё любові да зямлі і не дазволіла адарвацца ад яе. З дыпломам вучонага агранома вярнуўся ў родны Карэліцкі раён і стаў спачатку брыгадзірам, а потым загадчыкам вытворчага ўчастка ў калгасе імя Чарняхоўскага. У Луках працуе з 1996 года: 5 гадоў аграномам, а потым людзі выбралі яго кіраўніком сельгаспрадпрыемства.

У ліпені бягучага года Мікалай Аляксандравіч Гавіна ўдастоены медаля «За працоўныя заслугі».