Главная / Новости / Новости района
21.01.2022

Члены ІПГ № 5 Карэліцкага райвыканкама сустрэліся з працоўным калектывам сярэдняй школы г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай

 Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай» наведалі члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 5 Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта.

Кіраўнік ІПГ, намеснік старшыні райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан выступіў па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання насельніцтва: «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як аснова адзінства нацыі і захавання гістарычнай памяці». Прадстаўнік мясцовай улады дэталёва прааналізаваў асноўныя аспекты змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі.

Прамоўца нагадаў аб тым, што бягучы год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, на гэтае пытанне звернута ўвага ў Асноўным Законе. Дакладна аб галоўных каштоўнасцях напісана ў прыамбуле. «Трэба выхоўваць у дзяцей пачуццё патрыятызму», — падкрэсліў прамоўца.

Яўген Мікалаевіч у сваёй прамове закрануў і пытанні вучэбнага працэсу, падзяліўшыся сваімі думкамі з педагогамі навучальнай установы.

У сваю чаргу дырэктар школы Таццяна Шаплыка адзначыла, што ў педагагічным калектыве абмеркавалі змяненні і дапаўненні Канстытуцыі.

Аб бяспечным актыўным адпачынку ў зімовы перыяд расказаў начальнік пажарна-аварыйнай выратавальнай часці № 2 г. п. Мір Дзяніс Кузьміч і заклікаў прысутных сачыць за дзецьмі, якія бавяць свой вольны час на свежым паветры.

Падчас сустрэчы прысутныя задавалі пытанні. Першае тычылася ўстанаўлення вулічнага ліхтара: участак ад перакрыжавання вуліц Камсамольскай і 17 Верасня да канца Міра застаецца без святла.

Другое пытанне: аб магчымасці перанясення руху грузавога аўтатранспарту з вуліцы Танкістаў.

Пытанні ўзяты на кантроль.