Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Карэлiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Аб раёне / Гісторыя

Гісторыя

Багатае гістарычнае мінулае ў Карэліцкай зямлі. Першы ўспамін пра Карэлічы і Мір у летапісах адносіцца да 1395 года. У той час яны ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, пазней - Рэчы Паспалітай. У 1793 годзе Карэлічы і Мір апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. З 1921 па 1939 год знаходзіліся пад уладай буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Мяняліся і іх уладальнікі. Карэлічы належалі вялікім князям літоўскім, буйным магнатам Чартарыйскім, Радзівілам, князям Вінтгенштэйнам, графу Жалтоўскаму.
Далёка за межамі краю ведалі пра габелены, вытканых на мануфактурах у Карэлічах і Міры. Самыя вядомыя з іх прысвечаны роду Радзівілаў. У цяперашні час з дзесяці створаных у Карэлічах шпалер вядомыя пяць: чатыры з іх знаходзяцца ў музеях Польшчы (Кракаў, Варшава), адна - у Львоўскім гістарычным музеі.
Раён быў утвораны ў лістападзе 1940 г. На яго тэрыторыі першапачаткова існавалі дзве адміністрацыйныя адзінкі: Мірскі і Валеўскі раёны, якія ўваходзілі ў склад Баранавіцкай вобласці, са студзеня 1954 году - Гарадзенскай вобласці.
Карэлічы і Мір не абыходзілі бокам ні гістарычныя падзеі, ні вядомыя асобы. Гераічная барацьба жыхароў раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўвекавечана ў 60 мемарыяльных помніках і абелісках, 37 воінскіх пахаваннях.
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь унесена 22 помніка, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна: 4 помнікі гісторыі, 12 помнікаў архітэктуры, 6 помнікаў археалогіі.